Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На скрут (або на злом) галавы​:

  • Калі ідуць на заведама бязглузды, неабачлівы ўчынак.

Немцы не такія дурні, каб на скрут галавы перці за імі ў гушчар (П. Місько)​.

Сынонімы: на зламаньне карку (кáрак — ‛задняя частка шыі’, на расейскую адным словам не перакладаецца)​; з наскоку​; ​проста з моста​.

  • Вельмі хутка, стрымгалоў (бегчы і пад.).​

Сынонімы: бяз духу, высалапіўшы язык, колькі духу, як дуж, як зь перуна, як жару ўхапіўшы.

Паходзіць, вядома ж, ад выразу скруціць галаву ‛загінуць, зьнявечыцца’.

Чытайма пра фразэмы:
Іван Лепешаў. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х т. — Менск, 1993.
Зьміцер Санько. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Менск, 1991.
Е. Боярина, В. Сивчиков. 2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. — Минск, 2006.

  • 16x9 Image

    Вінцук Вячорка

    Нарадзіўся ў Берасьці ў 1961. Як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху, пачынаючы з "Майстроўні" і "Талакі" 1980-х. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сымболіку.

XS
SM
MD
LG