Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З рэха зьехаць:

  • ‘Звар’яцець, ускруціцца’. Зусім з рэха зьехаў, наглядзеўшыся тэлешоў.

Сынонімы: з глузду зьехаць, з розуму выбіцца, кашулі свае забаяцца, зь лядáшчыкам спазнацца, блёкату аб’есьціся, чэмеру наесьціся, сысьці з поля.

  • ‘Зрабіць глупства, (часова) здурнець’.​

Сынонім: з быка ўпасьці.

Магчыма, тут спачатку было ня рэха, а рэхва ‘жалезны абруч на буксе кола ў возе’. Мэтафара простая і зразумелая. Але і ў выразе „з рэха зьехаць“ добрая мэтафара: натхніла мастака на зьмястоўны рысунак.

Чытайма пра фразэмы:
Іван Лепешаў. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2-х т. — Менск, 1993.
Зьміцер Санько. Малы руска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем. — Менск, 1991.
Е. Боярина, В. Сивчиков. 2000 русских и 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний. — Минск, 2006.

  • 16x9 Image

    Вінцук Вячорка

    Нарадзіўся ў Берасьці ў 1961. Як мовазнаўца вывучаў мову выданьняў Заходняй Беларусі міжваеннага часу, ініцыяваў сучаснае ўпарадкаваньне беларускага клясычнага правапісу, укладаў беларускія праграмы і чытанкі для дашкольных установаў. Актыўны ўдзельнік нацыянальнага руху, пачынаючы з "Майстроўні" і "Талакі" 1980-х. Аўтар і ўкладальнік навукова-папулярных тэкстаў і кніг, у тым ліку пра нацыянальную сымболіку.

XS
SM
MD
LG