Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моўны навігатар у сеціве: лацінка


Resursy sieciva dla biełaruskaje łacinki
Resursy sieciva dla biełaruskaje łacinki

На просьбы чытачоў пачынаем агляд рэсурсаў сеціва, прысьвечаных вывучэньню і практычнаму выкарыстаньню беларускае мовы. Сёньня — пра надзённае: рэсурсы, патрэбныя для ўжываньня беларускае лацінкі.

1. Агляд гісторыі пытаньня

2. Канвэртары ў лацінку

  • Сэрвіс Добрапіс ад мовазнаўцы Зьмітра Саўкі (1965–2016) і тэлеканалу „Белсат“ дазваляе правяраць напісанае двума правапісамі — і клясычным (тарашкевіцай), і афіцыйна прынятым у Рэспубліцы Беларусі (наркамаўкай). Мае канвэртары з кірыліцы ў лацінку і ў трансьлітарацыю геаграфічных назваў.
  • Партал slounik.org мае канвэртары кірыліцы ў лацінку (і трансьлітарацыю) і наадварот, а яшчэ ў лацінку без „гачкоў“ (дыякрытычных знакаў), каб перадаць імя і прозьвішча лацінкай для беларускага пашпарту.
  • Сэрвіс Белазар праграміста Алега Азароўскага мае канвэртар кірыліцы і лацінкі ў двух кірунках, а таксама канвэртар у трансьлітарацыю геаграфічных назваў.

3. Клявіятура беларускае лацінкі

Зручную клявіятуру для Windows і Mac можна вольна браць на рэсурсе GitHub.

4. Трансьлітарацыя тапонімаў

Афіцыйная трансьлітарацыя беларускіх геаграфічных назваў (а для Менскай вобласьці і напісаньні лацінкай).

Працяг будзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG