Каб зразумець, у што ператварыў Фідэль Кастра заможную Кубу — трэба там пабываць. Я пабываў там два разы — у 2008 і 2010 гадах.
Яшчэ пару гадоў таму дзяржаўная «Белорусская военная газета» называла «Зважай» споклічам памагатых нацыстаў. А тут нечакана дзяржаўная газэта «Зьвязда» публікуе набор вайсковых камандаў, дзе ёсьць і «Зважай!», і «Крокам руш» і «Вітаю, спадарства».
Выбары ў Беларусі ператварыліся ў рытуал ляяльнасьці дзяржаве, як гэта было за савецкім часам.
Што такое сучасная расейская моладзь? Адказ на пытаньне знайшоўся досыць нечакана ў бэльгійскай кароткамэтражцы «Лета з Антонам», зьнятай ураджэнкаю Славеніі Яснаю Краінавіч.
Праз Арлова мяне спрабавалі выключыць з журфаку БДУ (і ўрэшце выключылі), а пасьля зампаліт вайсковай часьці канфіскаваў кнігі Арлова як «антыдзяржаўныя» і «экстрэмісцкія»
Уладам так і не ўдалося задушыць ліцэй. 10 гадоў ліцэй існуе ў «паўпадпольным» рэжыме і за гэты час узгадаваў сотні носьбітаў беларушчыны.
Франак Вячорка піша пра праўдзівае і надуманае ў мастацкай стужцы «Жыве Беларусь!».
Журналіст Франак Вячорка і сьпявак Вінсэнт паехалі валянтэрамі ў Кенію. Пра ўражаньні ад паездкі, ламаньне культурных стэрэатыпаў і экстрэмальны досьвед на чорным кантынэнце — чытайце ў новым блогу.
Калі б я не служыў у беларускай супрацьпаветранай абароне і ня ведаў яе кухню, то не паверыў бы, што нейкія авіяаматары двойчы бесьперашкодна перасеклі межы Бацькаўшчыны.
Тое, што прапаноўвае Ян Максімюк у сваім блогу --> http://www.svaboda.org/content/transcript/24626377.html — прызнаць расейскую мову за частку беларускай культуры — інакш як капітуляцыяй не назавеш.
Бэтонная, абсіканая катамі падлога. Падзертыя сьцены. Вэртыкальныя трубы, зь якіх тырчаць цьвікі. Непераадольны смурод закінутага прамысловага памяшканьня. Такой была Арт Сядзіба 7 месяцаў таму, у лістападзе, калі туды ўяжджалі новыя гаспадары – беларуская моладзь.
У кожнай краіны ёсьць сваё Акрэсьціна. Камэра Нэльсана Мандэлы ў Яганэсбургу выглядае гэтаксама як тая, у якой летась пасьля Плошчы я сустракаў Новы Год.
«Беларусь? Дзе гэта?» — запыталася чорная афрыканская памежніца, гартаючы беларускі пашпарт. Натрапіўшы на чэскую візу, удакладніла: «Гэта ў Нямеччыне?» Гэтаксама мала я ведаў пра Паўднёвую Афрыку, як і гэта маладая дзяўчына пра Беларусь.