Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ідэі вызначаюць рэчаіснасьць. Чаму трэба цаніць БНР


Народны Сакратарыят БНР. Менск, 1918
Народны Сакратарыят БНР. Менск, 1918

25 Сакавіка — бясспрэчнае галоўнае нацыянальнае сьвята Беларусі. У пэўным сэнсе важнейшае за 27 ліпеня (афіцыйны Дзень незалежнасьці ў 1991–1995) і за 25 жніўня (дзень фактычнага выхаду з СССР у 1991 годзе, які ніколі шырока не сьвяткаваўся).

Чаму дата 25 сакавіка такая важная для беларусаў?

БНР зьявілася як амаль віртуальная дзяржава і фармальна дагэтуль існуе як віртуальная дзяржава, прадстаўленая Радай БНР, пры ўсёй яе таксама віртуальнасьці й ананімнасьці.

Але гэтая віртуальнасьць БНР павінна быць важным урокам для прагматычных і прыземленых беларусаў. «Спачатку было слова» (ідэя, пастаноўка «беларускага пытаньня» на парадак дня і заяўка на статус асобнай краіны). Гэтай заяўкай і гэтым маніфэстам было абвяшчэньне БНР у лютым-сакавіку 1918 году.

Ужо толькі значна пазьней, праз 70 гадоў, Беларусь сапраўды зрабілася незалежнаю, паступова выпакутаваўшы свой шлях ад этнаграфічнай тэрыторыі да сувэрэннай дзяржавы. Але спачатку было слова, спачатку была БНР.

У складаныя часы, калі вызваленьне здаецца амаль немагчымым, неабходна мець такія арыенціры, сымбалі, крыніцы надзеі перад вачыма.

Ня варта параўноўваць сябе з навакольнымі краінамі. У беларусаў свой шлях, больш складаны і больш пакутлівы, чым у суседзяў. Часткова ён абумоўлены аб’ектыўнымі фактарамі, а часткова і шанцаваньнем. Камусьці з суседзяў пашанцавала мець больш адрозную ад расейцаў ці палякаў мову, што аўтаматычна давала мацнейшы імунітэт ад асыміляцыі і мацнейшы стымул нацыянальнай сьвядомасьці. Камусьці пашанцавала мець выхад да мора, камусь — свае моўныя анклявы ў Аўстра-Вугоршчыне і Прусіі, нашмат менш шавіністычных за царскую Расею.

Трэба памятаць, што Беларусь чакаюць у свабоднай Эўропе. Гэта было адно з маіх яскравых уражаньняў такога ўжо далёкага ад нас 2020 году: як імкліва тады ўсё замежжа пачало перажываць за Беларусь, як рэзка выбухнулі павага й любоў да Беларусі сярод іншаземцаў, як нечакана й вокамгненна некаторыя зь іх пачалі называць Беларусь у сваіх мовах Беларусьсю, Belarus, а ня «Белай Расеяй».

Усё залежыць ад саміх беларусаў. Адважных любяць. Пераможцаў любяць. Тых, хто любіць саміх сябе і хто гатовы пастаяць за сябе, хто ня страчвае веры і дорыць яе навакольным, іх любяць. Беларусам трэба быць такімі. Альбо прынамсі вучыцца, каб такімі стаць.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

  • 16x9 Image

    Алесь Чайчыц

    Нарадзіўся ў 1984 годзе ў Маскве. З пачатку 2000-х — актывіст беларускай дыяспары ў Расеі, пазьней — у Вялікай Брытаніі. З 2013 году сябра Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У 2017–2021 гг. сябра Вялікай Рады Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына». Друкаваўся ў «Нашай Ніве», «Беларускім партызане» і інш. Пражывае ў Нямеччыне. Узнагароджаны мэдалём да стагодзьдзя БНР.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG