У Іране вызваленыя 4 зьняволеных, у тым ліку супрацоўнік амэрыканскай газэты «Вашынгтон пост» Джэйсан Рэзаян.
Прэзыдэнткай Тайваня стане жанчына, прадстаўніца апазыцыі Цай Інвэнь.
У Кішынэве праходзяць акцыі пратэсту з патрабаваньнем датэрміновых выбараў.
Прадстаўнікі Беларусі і Эквадору абмеркавалі арганізацыю сумеснага прадпрыемства па выпуску бесьпілётных авіяцыйных комплексаў.
Нямеччына адмовіла ў выдачы ўязной візы міністру сельскай гаспадаркі РФ Аляксандру Ткачову з-за яго ўключэнmня ў санкцыйны сьпіс ЭЗ.
Памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд і памочнік прэзыдэнта Расеі Уладзіслаў Суркоў абмеркавалі ў Калінінградзкай вобласьці РФ сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны і хаду выкананьня Менскіх пагадненьняў па мірным урэгуляваньні на Данбасе.
У менскім Палацы мастацтваў адбылася вечарына, прысьвечаная памяці былога прэзыдэнта Чэхіі, драматурга, публіцыста і праваабаронцы, заснавальніка чэхаславацкай «Хартыі-77» Вацлава Гаўла.
15 студзеня актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) перадалі ў прэзыдэнцкую адміністрацыю 10 тысяч подпісаў за адмену дэкрэту «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».
Плянуецца ўвесьці адказнасць за непрыбраны сьнег вакол асабістага аўтатранспарту, паведаміў міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандар Церахаў.
«Сёньняшнія нашы посьпехі — усё гэта іх не задавальняе. Цэлыя інстытуты ва ўсім сьвеце былі задзейнічаныя для таго, каб праз Чачэнскую Рэспубліку разваліць Расею», — заявіў Кадыраў у студзені 2016
Што адбываецца на фінансавым рынку? Як крызіс уплывае на дабрабыт насельніцтва? Чаму ўлада нічога не тлумачыць?
15 студзеня завяршыў сваю працу ў Беларусі амбасадар Вялікай Брытаніі Брус Бакнэл.
Кіраўніцтва аўтаномнага курдзкага рэгіёну Іраку заклікала ЗША аказаць дапамогу ў пераадоленьні бюджэтнага крызісу, выкліканага барацьбой з экстрэмісцкай групоўкай «Ісламская дзяржава».
Апазыцыйныя сілы Грузіі патрабуюць ад уладаў тлумачэньняў, навошта спатрэбіўся расейскі газ, калі няма праблем з пастаўкамі з Азэрбайджану.
Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі правялі 15 студзеня ў цэнтры Жодзіна акцыю салідарнасьці з індывідуальнымі прадпрымальнікамі.
Падрабязнасьці жыцьця забітага на Данбасе магіляўчаніна
У міжнародны вышук Інтэрпола ня трапілі зрынуты прэзыдэнт Кіргізстану Курманбек Бакіеў, ягоны сын Марат, а таксама брат Каныбек.
У горадзе Губа на паўночным усходзе Азэрбайджана каля тысячы мясцовых жыхароў праводзяць акцыю пратэсту супраць росту цэнаў і беспрацоўя.
22 гады таму, 15 студзеня 1994, адбыўся першы і пакуль апошні візыт дзейнага прэзыдэнта ЗША ў незалежную Беларусь.
25 студзеня ў Менску пачнецца суд над «графіцістамі», якія ўлетку напісалі на будынках гораду і на плоце графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя сьвядомасьці, яна ўжо ідзе...»
Адказваючы на пытаньні журналістаў аб карупцыі і алігархах ва Ўкраіне, прэзыдэнт Пятро Парашэнка заявіў, што перадае сваю долю ў кандытарскім гіганце Roshen у «сьляпы траст».
Утрыманьне тэрытарыяльных камітэтаў праўрадавай арганізацыі БРСМ будзе ажыцьцяўляцца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў.
Генэральны сакратар ААН назваў ваенным злачынствам стварэньне голаду ў абложаных населеных пунктах у Сырыі.
У камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Жэнэве скаргі на рашэньне Сьвіслацкага раённага і Гарадзенскага абласнога судоў падаюць удзельнікі акцыі ўшанаваньня памяці паўстанцаў 1863 году, а таксама журналіст-фрылансэр.
Як паведамляе Бі-Бі-Сі, угандзкі Ўладзімір Пуцін паказаў добрую пасьпяховасьць.
Працадаўца мае права чытаць асабістыя паведамленьні сваіх супрацоўнікаў, адпраўленыя ў працоўны час па электроннай пошце або пры дапамозе абменных сэрвэраў.
Беларусь сёлета будзе ўмацоўваць дзяржаўную мяжу з Украінай і ў напрамку БелАЭС.
Кіраўнік Беларусі сваім указам ад 13 студзеня зацьвердзіў склад Рады бясьпекі Беларусі з 20 чалавек.
25 студзеня ў судзе Фрунзенскага раёну Менску пачнецца разгляд крымінальнай справы за патрыятычныя графіці, распачатай супраць Максіма Пякарскага, Вадзіма Жаромскага і Вячаслава Касінерава.
Дасягнутыя ўчора ў Менску чарговыя дамоўленасьці аб поўным спыненьні агню на Данбасе з 14 студзеня зноў не выконваюцца.
Пра гэта заявіў сёньня лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька на прэсавай канфэрэнцыі, на якой ён і яго намесьнікі Леў Марголін і Антаніна Кавалёва агучылі пляны партыі на 2016 год.
Аляксандар Лукашэнка даручыў сілавым органам «імгненна» разьбірацца з баевікамі, якія ваявалі ва Ўкраіне з таго ці другога боку.
Індывідуальным прадпрымальнікам трэба разумець, што сэртыфікацыя прадукцыі — гэта першы крок.
Праз суткі пасьля кровапраліцьця ў Стамбуле ў Турэччыне зноў адбыўся напад экстрэмістаў
Дасягнутыя ўчора ў Менску чарговыя дамоўленасьці аб поўным спыненьні агню на Данбасе з 14 студзеня зноў не выконваюцца баевікамі.
Абмяркоўваліся таксама двухбаковыя кантакты па ваеннай лініі, накіраваныя на сумесныя намаганьні ў барацьбе з тэрарызмам на Блізкім Усходзе.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У той частцы Данбасу, якая знаходзіцца пад кантролем Украіны, на першым месцы сымпатый — Беларусь.
Дамоўленасьці па зьніжцы на расейскі газ для Беларусі ў 2016 годзе пакуль няма. Новая дата сустрэчы не прызначана.
Турэччына без расейскіх турыстаў і чаўнакоў, аднак ва ўмовах пастаяннай тэрарыстычнай пагрозы. Стамбул — вачыма беларускай валянтэркі.
Па выніках сёньняшняга пасяджэньня кантактнай групы ў Менску дамовіліся аб вызваленьні ў найбліжэйшы час больш чым 50 чалавек з абодвух бакоў канфлікту ва Ўкраіне.
Эўракамісія 13 студзеня вырашыла пачаць гэтак званую «працэдуру прававой дзяржавы» ў адносінах да Польшчы.
У Берасьці пачаўся разгляд скаргі Алеся Чахольскага на рашэньне камісіі Берасьцейскага аблвыканкаму, якая прызнала экстрэмісцкімі кнігі Зянона Пазьняка.
Якім быў апошні год царскай Расеі, чаму 1916-ы стаў годам незвароту і як паэты прадказваюць рэвалюцыю — адказы гісторыка.
«Напэўна, я была такой жа ахвярай рэклямы, як і ўсе астатнія. Парыж — гэта горад, які на 50% — плён удалага піяру»
Кірыл Руды перакананы, што скарачэньне адпачынку па догляду за дзіцем адаб’ецца на эканоміцы пазытыўна. Тацяна Караткевіч лічыць, што з дэкрэту жанчыне не заўсёды ёсьць куды выходзіць.
13 студзеня 1991-га пры сутыкненьнях з савецкімі салдатамі ў цэнтры Вільні загінулі, па розных зьвестках, ад 14 да 16 чалавек.
У Менску 13 студзеня праходзіць паседжаньне кантактнай групы па Ўкраіне. У сталіцу Беларусі прыбылі экс-прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма, расейскі прадстаўнік Барыс Грызлоў і іншыя ўдзельнікі перамоваў па Данбасе.
Як паводзіла сябе Беларусь ў 2015 годзе ў крызісе вакол Украіны? Якое значэньне мела ў якасьці пастаўшчыка добрых паслугаў у перамовах па Ўкраіне?
Актывіст, галоўны рэдактар «Ежедневного журнала» Аляксандар Рыклін выказаў надзею, што марш пройдзе ў цэнтры Масквы і ў ім возьмуць удзел усе апазыцыйныя партыі і рухі.
Загрузіць яшчэ