Кіраўнік Беларусі сваім указам ад 13 студзеня зацьвердзіў склад Рады бясьпекі Беларусі з 20 чалавек.
Пра гэта паведамілі ў прэзыдэнцкай прэс-службе.
Паводле ўказу, старшынёй рады зьяўляецца прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка. У яе склад уваходзіць таксама ягоны сын Віктар, памочнік прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы.
Таксама ў складзе рады прэм’ер-міністар, кіраўнікі сілавых ведамстваў і палат Нацсходу, старшыні Вярхоўнага суду, Камітэту дзяржкантролю, Нацбанку, кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі, генпракурор, старшыня Сьледчага камітэту.