Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI застаўся вельмі задаволены гутаркай з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Рыме. Аб гэтым заявіў у інтэрвію тэлеканалу АНТ дзяржаўны сакратар Яго Сьвятасьці кардынал Тарчызіо Бертоне, -- паведамляе БЕЛТА.
Гомельская ўправа КДБ вярнула мясцовым актывістам 5 кампутараў, адабраных яшчэ ў 2007 годзе падчас ператрусу ў офісе абласной арганізацыі АГП.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала ўдзельнікаў “працэсу 14-ці” вязьнямі сумленьня.
КДБ арыштавала начальніка ўправы апэратыўна-вышуковай дзейнасьці МУС палкоўніка Івана Шышло. Яго падазраюць у фінансавых і маёмасных злоўжываньнях.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў “Маладога фронту” Паўла Кур’яновіча і ягоную паплечніцу, непаўналетнюю Віку Ладзіс.
Эўрапейскі Зьвяз заклікае Беларусь зрабіць новыя крокі ў пляне разьвіцьця дэмакратыі і захаваньня асноўных правоў і свабодаў чалавека, заявіў кіраўнік прадстаўніцтва Эўракамісіі.
Прэзыдыюм Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) сёньня разгледзеў выказваньні свайго старшыні Анатоля Ляўковіча ў інтэрвію газэце “Советская Белоруссія”.
Шэін: “Як рабілі нашу працу, так і будзем рабіць. Нам сапраўды нашмат важней прызнаньне дзейнасьці БХД з боку саміх беларускіх людзей, чым прызнаньне Мін’юсту ці сёньняшніх беларускіх уладаў“”.
Салігорскіх актывістаў Крысьціну Самойлаву, Глеба Сноркіна і Ільлю Нагорнага пакаралі за акцыю салідарнасьці з Іванам Шылам.
Сёньня Генэральная асамблея ААН будзе галасаваць за кандыдатаў у склад Рады па правах чалавека. Некаторыя з краін-кандыдатаў выклікаюць сурьёзныя сумневы з пункту гледжаньня выкананьня правоў чалавека імі самімі. Пра гэта ва ўчорашнім нумары New York Times напісаў былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл.
Сёньня Кастрычніцкі суд Магілёва не задаволіў скаргу актывіста Свабоднага прафсаюзу Беларускага, працаўніка акцыянэрнага таварыства “Лаўсанбуд” Мікалая Расюка.
Франак лічыць, што людзі, якія аддалі вайскоўцам загад гвалтоўна забраць моладзевых актывістаў у войска, каб такім чынам ізаляваць іх ад грамадзтва, пралічыліся.
Ад сёньняшняга дня старшынства ў Радзе Эўропы пераходзіць да Славеніі. Гэта краіна будзе старшыняваць у Радзе Эўропы да 18 лістапада.
“Выяўлена, што сьпіс заснавальнікаў і пратакол статутнага сходу зьезду дадзенай арганізацыі ўтрымліваюць несапраўдныя зьвесткі”, – гаворыцца ў паведамленьні Мін’юсту.
Такія дадзеныя вынікаюць з сацыялягічных дасьледаваньняў Варшаўскага інстытуту вывучэньня грамадзкай думкі, рынку і спажываньня GfK Polonia. Апытаньні праводзіліся напярэдадні пятай гадавіны далучэньня Польшчы да Эўразьвязу.
У вайсковым судзе Франак дамагаецца скасаваньня пастановы суду ніжэйшай інстанцыі, які прызнаў дзеяньні вайскоўцаў і вайсковых мэдыкаў законнымі.
Маладыя беларусы падаравалі Нікаля Сарказі і Ангеле Мэркель бел-чырвона-белыя бранзалеты з слоганам “За свабоду”, якія палітыкі адразу ж надзелі
У Берасьці ў ноч з 9 на 10 траўня быў апаганены помнік вязьням гета, разьмешчаны ў цэнтры гораду на скрыжаваньні вуліц Дзяржынскага і Куйбышава.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з маладафронтаўцамі, якія абвясьцілі галадоўку ў падтрымку арыштаваных ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.
Сёньня пачаўся пяцідзённы візыт папы рымскага Бэнэдыкта XVI ў Ізраіль. У сваіх выступах на Сьвятой зямлі ён асудзіў антысэмітызм і выказаўся за стварэньне палестынскай дзяржавы.
"Расея не выкарыстоўвае свае энэргапатокі ў адносінах з іншымі краінамі. Расея гандлюе сваімі рэсурсамі, і мы хочам гандляваць гэтымі рэсурсамі на рынкавых падставах, па рынкавых усясьветных цэнах,” -- заявіў прэм'ер-міністар Расеі Уладзімер Пуцін у інтэрвію японскім СМІ.
Кастрычніцкі суд Магілёва сёньня пачаў разглядаць скаргу працаўніка акцыянэрнага таварыства “Лаўсанбуд”, актывіста Свабоднага прафсаюзу Беларускага Мікалая Расюка супраць адміністрацыі прадпрыемства.
Беларусь ва "Ўсходнім партнэрстве": саміт у Празе без Аляксандра Лукашэнкі, але зь беларускай апазыцыяй. Сумесная Дэклярацыя: спрэчкі і сэнсы супрацоўніцтва. Выклікі, рызыкі і шанцы для дэмакратыі і для дыктатуры. Гэтыя тэмы абмяркоўваюць: кіраўнік беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук і аналітыкі Юры Дракахруст і Ян Максімюк
Актывісты “Маладога фронту” не выключаюць, што напярэдадні маршу “За незалежнасьць”, які мае адбыцца 14 траўня, могуць распачацца затрыманьні.
Сёньня маладыя галадоўнікі, якія ва ўправе БНФ ужо другі тыдзень галадуюць на знак салідарнасьці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі, адказалі старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле.
Па папярэдняй інфармацыі, разгляд адміністрацыйнай справы над Арцёмам Дубскім адбудзецца ў аўторак, 12 траўня. Яго зьвінавацілі ў тым, што ён пісаў на сьцяне “Свабоду Аўтуховічу”.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да маладафронтаўцаў з заклікам спыніць галадоўку.
Сёньня – сёмы дзень галадоўкі на знак салідарнасьці з ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым, Уладзімерам Асіпенкам.
У Асіповічах міліцыя затрымала актывістаў Маладога Фронту Арцёма Дубскага і Тацяну Касінчук. Іх абвінавачваюць у тым, што яны напісалі на сьцяне “Свабоду Аўтуховічу”.
У Менску адбылося афіцыйнае шэсьце з нагоды Дня Перамогі. Лукашэнка ўсклаў кветкі да абэліску Перамогі. Лябедзьку параілі прыйсьці праз гадзіну.
7 траўня ў Празе з удзелам афіцыйнай беларускай дэлегацыі адбыўся саміт “Усходняга партнэрства” Эўразьвязу. Выніковы дакумэнт форуму і пэрспэктывы, якія ён адкрывае, ацэньваюць беларускія палітолягі.
Паводле Анатоля Лябедзькі, супрацоўнікі ў цывільным сказалі, што яму забаронена прыходзіць на масавыя мерапрыемствы і параілі прыйсьці да помніку Перамогі праз гадзіну.
Праграма “Ўсходняе партнэрства” застаецца ў цэнтры ўвагі палітыкаў Беларусі і іншых краін рэгіёну. Чым гэтая праграма карысная для Беларусі, ці мае яна антырасейскую скіраванасьць?
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў Маладога Фронту Яўгена Скрабца і Ільлю Нагорнага. Хлопцы выйшлі з управы партыі БНФ, дзе трымаюць галадоўку, на вуліцу падыхаць паветрам.
Сёньня ў часе візыту ў Салігорск Аляксандар Лукашэнка выказаўся наконт "Усходняга партнэрства", апазыцыі, правоў чалавека, дыялёгу з Ватыканам ды на іншыя тэмы.
У Асіповічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі трох актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”: Станіслава Палякова, Кірыла Паражынскага й Ягора Варапаева.
Каля трох дзясяткаў чалавек правялі больш за гадзіну ў пастарунку лінейнага аддзелу міліцыі менскага метрапалітэну што на станцыі мэтро “Кастрычніцкая”.
Госьць “Начной Свабоды” -- экс-кандыдат на прэзыдэнта, старшыня руху "За свабоду" Аляксандар Мілінкевіч.
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку, дзе просіць паспрыяць зьмене меры ўтрыманьня для Мікалая Аўтуховіча.
Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць пазоў заснавальнікаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі да Міністэрства юстыцыі. Прадстаўнікі БХД прасілі даць ацэнку дзеяньням міністэрства, якое адмовілася рэгістраваць партыю.
Сёньня ў Менску лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч правёў прэсавую канфэрэнцыю па выніках візыту ў Чэхію ў групы беларускіх апазыцыйных палітыкаў.
Аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаваньняў Дзяніс Мельянцоў адзначае, што фінальны дакумэнт праскага саміту быў падрыхтаваны яшчэ да самога форуму і быў загадзя вядомы.
Палітоляг Віталь Сіліцкі ўдзельнічаў у Форуме грамадзянскай супольнасьці, які прайшоў у Празе паралельна з самітам “Усходняга партнэрства”.
Менскі палітоляг Аляксей Кароль, ацэньваючы вынікі праскага саміту “Ўсходняга партнэрства” для Беларусі, заявіў, што яны ў цэлым адпавядаюць цяперашнім магчымасьцям, якія існуюць у краіне і ў сьвеце.
Пра гэта “Свабодзе” паведаміў адвакат Павал Сапелка, які сустрэўся зь Мікалаем Аўтуховічам ў менскім сьледчым ізалятары.
Блізкі да ўладаў кіраўнік аналітычнага цэнтру “ЕСООМ” Сяргей Мусіенка лічыць, што з далучэньнем да “Ўсходняга партнэрства” Беларусь трапіла ў новую геапалітычную рэальнасьць.
Кіраўнік Беларусі заявіў, што ўдзельнічаць ва “Ўсходнім партнэрстве” краіне выгадна.
У рэдакцыю Радыё Свабода перададзеная заява Івонкі Сурвілы і Зянона Пазьняка з нагоды выказваньня Аляксандра Мілінкевіча.
Школьныя выпускныя вечары ў Менску сёлета дазволена праводзіць толькі ў школах і “ў выключных выпадках” — ва ўстановах культуры. Праводзіць вечары ў кавярнях, рэстаранах, барах забаронена.
Паводле старшыні Эўракамісіі Барозу, супрацоўніцтва з рознымі краінамі будзе разьвівацца па-рознаму.Лібэралізацыя візавага рэжыму будзе адбывацца ў выніку двухбаковых перамоваў кожнай з краінаў
Загрузіць яшчэ