Ахоўнікі папрасілі палітыка, не рабіць цырк і праігнаравалі заўвагі Анатоля Лябедзькі пра парушэньне ягоных правоў.
Паводле Анатоля Лябедзькі, супрацоўнікі ў цывільным сказалі, што яму забаронена прыходзіць на масавыя мерапрыемствы і параілі прыйсьці да помніку Перамогі праз гадзіну.
Нагадаем, з 12.00 да 13.30 адбываецца адбудзецца шэсьце вэтэранаў, прадстаўнікоў органаў дзяржкіраваньня, грамадзкіх арганізацый і працоўных калектываў з удзелам кіраўніка Беларусі. Калёна ўдзельнікаў шэсьця ідзе па праспэкце Незалежнасьці ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі, дзе адбудзецца ўскладаньне вянкоў.