Падводзячы вынікі візыту ў Рым і Ватыкан, кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што “не схільны лічыць гэты візыт нейкім прарывам у нейкім накірунку”. Нагадаем, што гэтая паездка адбылася пасьля вельмі інтэнсіўных кантактаў на расейскім вэктары. Ці не сьведчыць пра тое, што не было “прарыву”, і даволі стрыманая рэакцыя з расейскага боку? Пра гэта Алесь Дашчынскі гутарыць з маскоўскім палітолягам Кірылам Коктышам.