Нідэрлянды выступілі з ініцыятывай стварэньня міжнароднага трыбуналу пры ААН для судовага перасьледу асобаў, якія маюць дачыненьне да гібелі пасажырскага авіяляйнэра «Боінг» кампаніі Malaysia Airlines ў ліпені мінулага году пад Данецкам.
Сьледчыя Ўпраўленьня фінансавых расьсьледаваньняў па Ваўкавыскім раёне склалі на Аўтуховіча пратакол, паводле якога ён незаконна набыў валюту ў пасажыра таксі. У пратаколе былі запісаныя паказаньні двух сьведак. У судзе сьведкі ад іх адмовіліся.
Суд Партызанскага раёну Менску вынес вырак інтэрнэт-маркетолягу Аляксею Камку.
Скарга на бязьдзейнасьць дзяржаўнага органа па арганізацыі выбараў накіраваная ў суд Маскоўскага раёну Менску.
29 чэрвеня ў судзе Партызанскага раёну Менску будзе абвешчаны прысуд інтэрнэт-маркетолягу Аляксею Камку, якога падазраюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці ды іншых злачынствах.
Сябраў БАЖ Тацяну Смоткіну і Зьмітра Лупача вінавацяць у супрацы з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.
Суд Менскага раёну пакараў актывіста руху «Эўрапейская Беларусь» за фатаграфаваньне пляката ў падтрымку палітвязьня Юрыя Рубцова.
У Менску актывістаў судзяць за транспарант у падтрымку палітвязьня Юрыя Рубцова.
22 чэрвеня ў Менскім раённым судзе чакаюцца працэсы над Максімам Вінярскім, Леанідам Кулаковым і Сяргеем Мацкойцем, актывістамі руху «Эўрапейская Беларусь», затрыманымі ў Менску 19 чэрвеня.
За набажэнства гомельскі пастар Нікалаенка аштрафаваны як за недазволенае масавае мерапрыемства.
Заснавальнік «Плятформа інавэйшн» Міхаіл Жамчужны даслаў ліст віцебскай актывістцы Тацяне Севярынец з падрабязнасьцямі пра закрыты судовы працэс над ім.
Расейскія ўстановы ў Бэльгіі, за выключэньнем дыппрадстаўніцтваў, атрымалі дакумэнт судовых прыставаў аб накладаньні арышту на дзяржаўную маёмасьць Расейскай Федэрацыі, якая знаходзіцца ў іх распараджэньні.
Вярхоўны суд Нямеччыны адмяніў два прысуды аб турэмным зьняволеньні з-за таго, што судзьдзя, які іх вынес, у часе працэсу перапісваўся па мабільным тэлефоне зь нянькай свайго дзіцяці.
Пастара гомельскай рэлігійнай абшчыны будуць судзіць за «правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства» — нядзельнага набажэнства.
Краснадарскі краявы суд 10 чэрвеня прысудзіў сына дэпутата Вярхоўнай Рады Ўкраіны Мустафы Джэмілева — Хайсэра, да пяці гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
Гомельскія суды на падставе пратаколаў міліцыі аштрафавалі сёлета журналіста-фрылансэра Кастуся Жукоўскага агулам на 25 мільёнаў.
10 чэрвеня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь адбудзецца разгляд скаргі Віктара Карняенкі на адмову Міністэрства юстыцыі зарэгістраваць аб’яднаньне «За справядлівыя выбары».
Польская агенцыя PAP паведамляе пра вырак беларусу Аляксандру Лянюку, які супрацоўнічаў з адной з польскіх спэцслужбаў, але пры гэтым наўмысна ўводзіў яе ў зман і ўдзельнічаў у апэратыўнай гульні беларускіх спэцслужбаў з польскімі.
Сёньня ў Віцебску пачаўся суд над заснавальнікам арганізацыі «Плятформа інавэйшн» Міхаілам Жамчужным.
У гучным працэсе ў Менскім гарадзкім судзе аб забойстве дзіцяці адбыліся спрэчкі бакоў.
Пружанскі раённы суд вынес вырак актывісту з Гомеля Юрыю Рубцову, які трымаў галадоўку пратэсту 50 дзён.
28 траўня ў 15.30 у Пружанскім судзе будзе агалошаны прысуд палітвязьню Юрыю Рубцову.
Такім чынам палітвязень спрабаваў зьвярнуць на сябе ўвагу адміністрацыі горкаўскай калёніі, дзе адбывае пакараньне.
Справу Вадзіма Мельніка расьсьледавалі і перадалі ў суд.
У Пружанах ідзе суд над актывістам з Гомеля Юрыем Рубцовым, які трымае галадоўку амаль 50 дзён.
З нагоды чацьвёртай гадавіны прысуду экс-кандыдату ў прэзыдэнты на выбарах 2010 году Мікалаю Статкевічу, нямецкі дэпутат Франц Цёнэс, запатрабаваў неадкладна вызваліць беларускага палітвязьня і выказаў салідарнасьць зь ягонай сям’ёй.
Цэнтральны суд Менску прызнаў вінаватымі ў парушэньні закону аб масавых акцыях Вольгу Мікалайчык і Кацярыну Садоўскую.
Суд будзе праходзіць у Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме.
Былы супрацоўнік авіадыспэтчарскай кампаніі Oro navigacija, грамадзянін Літвы Рамуальд Ліпскі 22 траўня завяршыў дачу паказаньняў акруговаму суду Вільні
Прысяжныя знайшлі падставы для прад’яўленьня абвінавачваньня паліцыянтам у ненаўмысным забойстве затрыманага.
Штрафам у 30 базавых велічынь пакараў судзьдзя Смалявіцкага раённага суду А. Казлоўскі грамадзкую актывістку, рэжысэра Вольгу Мікалайчык. Яе прызналі вінаватай у арганізацыі і правядзеньні несанкцыянаванага пікету каля Кургана Славы 25 красавіка.
Актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага Смалявіцкі суд пакараў на 30 базавых велічынь штрафу за тое, што 15 траўня ў Смалявіцкім раённым аддзеле міліцыі ён назваў міліцыянта ўпыром.
Праваахоўнікі зь лёгкасьцю адпраўляюць у калёнію 14-гадовага школьніка, але не забаранілі прадаваць гарэлку 18-гадоваму.
Праваабаронца Кацярына Садоўская і рэжысэр дакумэнтальных фільмаў, актывістка Вольга Мікалайчык атрымалі позвы з Цэнтральнага раённага суду Менску.
У Смалявіцкім раённым судзе пачаўся адміністрацыйны працэс над актывістам «Эўрапейскай Беларусі» Максімам Вінярскім, якога абвінавачваюць у абразе міліцыянта са Смалявіцкага РУУС.
У Беларусі пачалася працэдура прызнаньня банкрутам і ліквідацыі камэрцыйнага банку «Дэльта Банк». Паралельна вядзецца сьледзтва аб махлярстве з грашыма банку і наўмысным давядзеньні яго да банкруцтва.
Мухамад Мурсі быў адхілены ад улады летам 2013 пасьля масавых акцый пратэсту ў краіне.
Міліцыянты затрымалі актывіста «Эўрапейскай Беларусі» Максіма Вінярскага каля будынку Смалявіцкага райадзьдзела міліцыі.
13 траўня Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняла ў першым і другім чытаньні законапраект аб амністыі ў сувязі з 70-мі ўгодкамі Перамогі.
Гомельскага праваабаронцу, старшыню рэгіянальнага аддзяленьня РГА «Прававая ініцыятыва» Леаніда Судаленку выклікаюць 13 траўня ў якасьці сьведкі ў абласную ўправу Сьледчага камітэту — у крымінальнай справе аб распаўсюдзе парнаграфічных матэрыялаў з выкарыстаньнем сеткі Інтэрнэт.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў чакае суду ў Смалявіцкім райаддзеле міліцыі. Пасьля абеду яго маюць прывезьці ў будынак раённага суду.
Ігар Аліневіч адбыў 10 сутак у штрафным ізалятары. Пра гэта бацькі палітвязьня даведаліся зь ягонага званка дамоў.
Эўразьвяз расцэньвае як вартае шкадаваньня рашэньне суду аб пераводзе экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі палітвязьня Міколы Статкевіча з папраўчай калёніі ў турму за парушэньне правілаў унутранага распарадку.
У шклоўскай калёніі ідзе суд над былым кандыдатам у прэзыдэнты Мікалаем Статкевічам, якому пагражае перавод з калёніі ў турму за парушэньні рэжыму ўтрыманьня.
Эўрапейскі зьвяз заклікаў улады Беларусі перагледзець прысуд палітвязьню Мікалаю Дзядку.
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце абразы анархістамі судзьдзі Ленінскага раёну Менску Андрэя Камушкіна.
Калегія Магілёўскага абласнога суду не задаволіла касацыйную скаргу палітвязьня Мікалая Дзядка. Ён мусіць адседзець яшчэ год у калёніі на дадатак да таго тэрміну, які ўжо адседзеў (чатыры з паловай гады).
Праваабаронцы пазытыўна ацанілі папраўкі ў асноўныя крымінальныя законы Беларусі. Пытаньне ў тым, як яны будуць выконвацца.
Загрузіць яшчэ