«Агульная запазычанасьць насельніцтва Беларусі па ўсіх жыльлёвых крэдытах на 1 студзеня 2010 году склала 10,26 трыльёна рублёў. Год таму запазычанасьць складала 6,7 трыльёна».
Беларускі ўрад прапанаваў кіраўніцтву Расеі мэханізм давальніцкай перапрацоўкі нафты расейскімі кампаніямі на беларускіх НПЗ. Пры гэтым стопрацэнтнае мыта на нафту будзе сплачвацца ў расейскі бюджэт.
У 2010 годзе пуцёўкі ў беларускія санаторыі падаражэюць у межах прагнознага індэкса цэн - у сярэднім на 9 працэнтаў. Сярэдні кошт пуцёўкі ў 2009 годзе для дарослых тэрмінам на 18 дзён быў 965 тысячаў рублёў.
Паводле Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Расеі, максымальную колькасьць абмежавальных мераў у дачыненьні да расейскіх тавараў сярод краін сьвету дзейнічае ў Беларусі.
Расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін назваў “узаемапрымальнымі” беларуска-расейскія нафтавыя дамоўленасьці. Ён яшчэ раз падкрэсьліў, што Беларусь павінна ў поўным аб'ёме плаціць за нафту, якую атрымлівае для вырабу нафтапрадуктаў на экспарт.
Недабор падатковых прыбыткаў бюджэту ў студзені 2010 году склаў 200 мільярдаў рублёў. Пра гэта паведаміў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец.
Прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў пра дамоўленасьць зь Кітаем на прыцягненьне крэдыту ў 10 мільярдаў даляраў.
Каля ста работнікаў Баранавіцкага аўтаагрэгатнага заводу, незадаволеныя нізкім заробкам, выказалі пратэст кіраўніцтву 3 лютага.
Беларусь пакуль ня можа атрымаць ад Эўразьвязу фінансавую дапамогу ў памеры 290 млн. даляраў.
Місія Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) будзе працаваць у Менску 3-16 лютага ў межах 4-га агляду праграмы stand-by.
Тарыфы падвысяцца 4-га лютага. Гэта замацавана пастановай Міністэрства эканомікі № 11.
Місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам кіраўніка рэгіянальнага офісу Крыса Джарвіса будзе працаваць у Беларусі ад 3 да 16 лютага. Мэта місіі - правядзеньне чацвёртага агляду рэалізацыі праграмы stаnd-by.
Набліжэньне выбараў у Беларусі ўзмацняе рызыку аслабленьня эканамічнай палітыкі з боку ўлад. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Міжнароднага валютнага фонду, які апублікаваны па выніках трэцяга агляду выкананьня беларускім урадам праграмы stand-by.
Прэм’ер Сяргей Сідорскі на паседжаньні ўраду, прысьвечаным вынікам 2009 году, прызнаў моцнае падзеньне беларускага экспарту.
Новыя нарматывы ўсталяваныя для 18 сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва і будуць дзейнічаць да 30 красавіка.
За 2009 год дзярждоўг вырас у 2,1 разы. Адносна ВУП вонкавы дзярждоўг Беларусі склаў на 1 студзень 2010 г. 16,5%.
За 2008-2009 гады доля замежнага капіталу ў банкаўскім сэктары Беларусі павялічылася амаль у 3 разы і складае на 1 студзеня 2010 года 27,3%.
Разьлік тарыфаў на пампаваньне пераведзены з эўра ў расейскія рублі. Гэта замацавана пастановамі №№ 16 і 17 ад 28 студзеня 2010 году.
На нафтавым фронце — доўгачаканыя перамены. Пачатыя пры канцы мінулага году перамовы аб пастаўках нафты ў Беларусь завяршыліся толькі празь месяц.
Брусэль актывізаваў вывучэньне беларускай малакаперапрацоўчай прамысловасьці на прадмет допуску яе прадукцыі на эўрапейскі рынак.
«Интер РАО ЕЭС» і «Белэнэрга» ў Маскве падпісалі дадатковае пагадненьне на 2010 год на транзыт і пастаўку электраэнэргіі ў Беларусь.
«ИНТЕР РАО ЕЭС» і «Белэнэрга» сёньня ў Маскве падпісалі дадатковае пагадненьне на 2010 год на транзыт і пастаўку электраэнэргіі ў Беларусь.
Падчас энэргетычных спрэчак з Расеяй афіцыйны Менск спрабуе скарыстаць свой транзытны патэнцыял. Паводле афіцыйных ацэнак, Беларусь выкарыстоўвае свае транзытныя магчымасьці на 20% і мае запас для іх павелічэньня ў пяць разоў. Ці можа краіна з дапамогай транзыту процістаяць ціску з Расеі?
Крамы duty free на мяжы Беларусі пачнуць працаваць з 1 ліпеня. Пра гэта паведаміў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі
Экспартнае мыта на нафту з 1 лютага складзе 270,7 даляраў за тону, за сьветлыя нафтапрадукты - $194,7 за тону, цёмныя - $104,9 за тону.
Тэма выдзяленьня Беларусі расейскага крэдыту на закупку сыравіны для нафтаперапрацоўчых заводаў не абмяркоўвалася падчас студзеньскіх перамоваў па ўмовах паставак нафты. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА са спасылкай на першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзімер Сямашку.
Падчас нафтавых перамоваў у Маскве пытаньне ўдзелу расейскіх кампаній у прыватызацыі «Нафтану» не абмяркоўвалася.
Місія МВФ, якая будзе працаваць у Менску з 3 па 16 лютага, вывучыць пытаньне аб уплыве на эканоміку Беларусі новых умоў паставак і транзыту нафты.
Многія беларускія і расейскія эканамісты ды палітолягі ацанілі ўчарашняе падпісаньне нафтавых дамоваў паміж Беларусьсю і Расеяй як “капітуляцыю” Менску ў нафтавай вайне. Якія палітычныя і фінансавыя страты і прыбыткі Беларусі ад гэтай капітуляцыі.
Паводле эканаміста Барыса Жалібы, нафтавае пагадненьне ад 27 студзеня падпісанае на расейскіх умовах.
Такое рашэньне прыняло Міністэрства эканомікі. Згодна з пастановай №14 ад 23 студзеня новая розьнічная цана на цукар-пясок складзе 2350 рублёў за кіляграм, на фасаваны ў поліэтыленавыя альбо папяровыя пакункі -- 2570 рублёў, паведамляе БелаПАН.
Эканаміст Леанід Злотнікаў сказаў, што падпісаньне нафтавых пагадненьняў азначае, што Беларусь страціць 2,5-3 мільярды даляраў.
Віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Сечын на наступным тыдні наведае Беларусь. Паводле Ў.Сямашкі, бакам яшчэ трэба будзе падпісаць пагадненьні аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў газавай сфэры, электраэнэргетыцы, аб будаўніцтве АЭС у Беларусі.
Пры гэтым продаж новых расейскіх аўтамабіляў скараціўся на 61%, паведаміў піяр-мэнэджар імпартэра Volkswagen у Беларусі Аляксандар Бабко.
“Гэта зьнішчае надзеі дзяржаўных беларускіх НПЗ зарабіць на перапрацоўцы таннай расейскай нафты”, - піша расейская газэта “Коммерсант”.
27 студзеня ў Маскве Беларусь і Расея падпісалі пакет дакумэнтаў аб умовах пастаўках нафты ў 2010 годзе. Пра гэта даклаў прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву віцэ-прэм’ер Ігар Сечын. Хто выйграў у нафтавым процістаяньні?
«У гэтым процістаяньні, безумоўна, выйграла Расея. Яна настойвала, каб сырая нафта бяз мыта трапляла ў Беларусь толькі ў памеры ўнутранага спажываньня, і гэты прынцып застаўся».
Аб'ём бязмытных паставак нафты ў Беларусь складзе 6,3 млн. тон штогод. Ня будуць абкладацца мытам тыя аб'ёмы нафты, якія будуць пастаўленыя на беларускія НПЗ, а затым экспартаваныя ў Расею ў выглядзе нафтапрадуктаў.
Старшыня Нацбанку Пётар Пракаповіч паабяцаў фінансавую стабільнасьць на 2010 год. Ён падсумаваў вынікі выкананьня Асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі краіны за 2009 год і акрэсьліў задачы банкаўскай сыстэмы на сёлета.
Сёньня ў Маскве працягваюцца беларуска-расейскія перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе, якія пачаліся 25 студзеня. Беларускую дэлегацыю ўзначальвае першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка, расейскі бок прадстаўляюць віцэ-прэм’ер Ігар Сечын і міністар энэргетыкі Сяргей Шматко.
Першы віцэ-прэм’ер ураду Расеі Ігар Шувалаў на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Уладзімерам Пуціным заявіў, што найбольш складаныя пагадненьні па фармаваньні адзінай эканамічнай прасторы Расеі, Беларусі і Казахстану маюць быць распрацаваныя і прынятыя ў 2010 годзе.
Такое прызнаньне зрабіў сёньня старшыня Нацыянальнага банку Беларусі Пётар Пракаповіч, адказваючы на пытаньне журналістаў пра зьмяненьне ўмоваў, на якіх Расея будзе транспартаваць нафту ў Беларусь.
Паводле статыстычных органаў Расеі (“Росстат”), якія грунтуюцца на зьвестках “Eurostat”, самая высокая інфляцыя ў Эўропе ў 2009 годзе была ва Ўкраіне, Беларусі і Расеі.
“Мы не абмяркоўвалі дэталёва пытаньне паставак нафты ў Беларусь з нашымі беларускімі партнэрамі”, заявіў адзін з кіраўнікоў казахстанскай нацыянальнай кампаніі “КазМунайГаз” Даніяр Тыесаў.
Пра гэта паведаміў кіраўнік прэсавай службы кампаніі “Интер РАО” Цімур Бялоў. Папярэдні раўнд перамоваў пра ўмовы транзыту ў Калінінградзкую вобласьць Расіі і краіны Балтыі прайшоў 23 студзеня ў Маскве.
Праграма форуму прадугледжвае правядзеньне каля 200 паседжаньняў па розных пытаньнях, пачынаючы ад Гаіці і да рэалізацыі праграмы ААН “Мэты разьвіцьця тысячагодзьдзя”. Асноўнай тэмай абмеркаваньня стане ход аднаўленьня сусьветнай эканомікі ад глябальнага фінансавага крызісу 2007-2009 гадоў.
У нафтавых перамовах бакам засталося ўзгадніць паўтара пытаньня. Асноўнае зь іх – стаўка транзыту нафты праз Беларусь.
Пасьля перамоваў сёньняшняга дня крыніца ў расейскім урадзе, блізкая да перамоваў, адзначыла: “Паводле нашых адчуваньняў, ёсьць усе шанцы падпісаць двухбаковы дакумэнт”.
Сёньня ў Маскве працягнуцца беларуска-расейскія перамовы аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у 2010 годзе, якія пачаліся 25 студзеня.
Сусьветны банк пацьвердзіў гатоўнасьць выдзеліць крэдыт у памеры 150 млн. даляраў на рэканструкцыю аўтадарогі М-5 Менск — Гомель.
Загрузіць яшчэ