Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінімальны спажывецкі бюджэт вырас на 7 тысяч рублёў


Новыя нарматывы ўсталяваныя для 18 сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва і будуць дзейнічаць да 30 красавіка.


Згодна з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі, сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт сям'і з чатырох чалавек складае 395 020 рублей на месяц. У параўнаньні з папярэднім паказьнікам цяперашні вырас на 1,9% (на 7330 рублёў).

Лічыцца, што ў сям’і з чатырох чалавек 50,4% ідзе на харчаваньне; 20,2% -- на адзеньне, бялізну і абутак; 11,8% -- на аплату жытла і камунальных паслугаў; 6,9% -- на бытавыя паслугі; 6,6% -- на транспарт, сувязь, прадметы культурна-побытавага і гаспадарчага прызначэньня, 2,2% -- на культурна-асьветніцкія мерапрыемствы і адпачынак.

На што ідуць грошы ў сям'і з чатырох чалавек?


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG