Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сямашка: Беларусь не прасіла ў Расеі крэдыту на нафту


Тэма выдзяленьня Беларусі расейскага крэдыту на закупку сыравіны для нафтаперапрацоўчых заводаў не абмяркоўвалася падчас студзеньскіх перамоваў па ўмовах паставак нафты. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае агенцтва навінаў БелТА са спасылкай на першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзімер Сямашку.


"Нашы заводы заўсёды самастойна бяруць крэдыты ў беларускіх і замежных банках на закупку нафты для ўласных патрэбаў", -- цытуе агенцтва Сямашку.

Камэнтуючы новыя умовы паставак расейскай нафты ў Беларусь Уладзімер Сямашка адзначыў, што многія або не ведаюць, або забываюць, што "нашы заводы самастойна закуплялі прыкладна 50 працэнтаў перапрацоўваемай нафты", другая палова -- гэта так званая давальніцкая сыравіна: "прывезьлі, перапрацавалі -- павезьлі". Нават у час перагавораў давялося нагадаць, "што амаль палова акцый ААТ "Мазырскі НПЗ" належыць расейскай кампаніі -- за што ж яе абкладаць 100-працэнтнай пошлінай на закупляемую нафту?" - дадаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG