Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цукар падаражэў на 10%


Такое рашэньне прыняло Міністэрства эканомікі. Згодна з пастановай №14 ад 23 студзеня новая розьнічная цана на цукар-пясок складзе 2350 рублёў за кіляграм, на фасаваны ў поліэтыленавыя альбо папяровыя пакункі -- 2570 рублёў, паведамляе БелаПАН.

Паводле тлумачэньня Міністэрства эканомікі, “павышэньне коштаў адбылося па прапанове канцэрну “Белдзяржхарчпрам” з мэтай выроўніваньня розьнічных цэнаў на цукар з суседнімі дзяржавамі, а таксама з улікам пагаршэньня фінансавага становішча цукраперапрацоўчых прадпрыемстваў”.

Перад гэтым розьнічныя цэны на цукар падвышаліся 3 кастрычніка 2009 года ў сярэднім на 2,5%

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG