Дзяржаўнае вытворчае аб’яднаньне “Беларуснафта” абвясьціла набор спэцыялістаў для працы ў Вэнэсуэле й Іране. Аб’явы наконт гэтага разьмешчаны на спэцыялізаваных інтэрнэт-сайтах і ў галіновых выданьнях, зарыентаваных на СНД.
“Беларускі ўрад паскарае сваю вялізную праграму прыватызацыі, пры гэтым аўтарытарная дзяржаўная структура застаецца некранутай”, — піша нямецкае аналітычнае інтэрнэт-выданьне Telepolis.
У Беларусі з 1 жніўня падвышаны ўнутраныя цэны на газ для прамысловых спажыўцоў на 9,3% - з $145,18 да $158,67 за 1 тыс. куб. м.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што дзеля захаваньня тэмпаў росту ўнутранага валавога прадукту, Беларусь мае патрэбу ў замежных інвэстыцыях.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка на верталёце абляцеў Меншчыну, каб з вышыні птушынага палёту ўбачыць, як ідзе “бітва за ўраджай”.
Ці сапраўды сёлета можа быць сабраны рэкордны для Беларусі ўраджай? Наколькі эфэктыўная аграрная палітыка ўладаў?
За 1 тону намалочанага збожжа камбайнэрам плацяць па дзьве тысячы рублёў.
За час кіраваньня Лукашэнкі сельская гаспадарка страціла 720 тысяч гектараў ворнай зямлі.
"Беларусь і Расея павінны або разарваць ранейшую дамову аб пастаўках расейскага газу, або ўнесьці ў дамову дапаўненьні".
Поўная параза працаўнікоў вёскі ў бітве за ўраджай здарылася ў 1999 годзе, калі замест заплянаваных 7 мільёнаў тон сабралі крыху больш за 3 мільёны.
За першы тыдзень уборачнай кампаніі сярэдняя ўраджайнасьць склала амаль 36 цэнтнэраў з гектару. Гэта на 5,5 цэнтнэраў больш за леташнюю лічбу. Ужо прагназуецца ўраджайнасьць на ўзроўні 2004 году — самага пасьпяховага ў гісторыі сувэрэннай Беларусі — і нават вышэй. Коштам чаго растуць паказьнікі?
Як лічыць былы міністар Васіль Лявонаў, кіраўнікам раёнаў, каб уратаваць свае пасады, нічога не застаецца, як займацца прыпіскамі.
Першы віцэ-прэм’ер Уладзімер Сямашка завіў, што цікавасьць да будаўніцтва АЭС у Беларусі выказалі толькі дзьве кампаніі.
Сёньня першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што бэнзін будзе даражэць.
Днямі ў Лідзкім раёне загінуў камбайнэр. Ён трапіў пад кола камбайна “Ліда-1300”, які працаваў на жніве.
Першыя намалоты, першыя прыпіскі, першыя ахвяры. Бітва за ўраджай-2008. ТЭМА ДНЯ.
Расея амаль удвая скараціла пастаўкі нафты ў Чэхію праз украінскі і беларускі ўчасткі нафтаправоду “Дружба”.
Беларусь гатовая да актывізацыі прыватызацыйных працэсаў, пацьвердзіла намесьніца міністра эканомікі.
Турэцкая кампанія “Турксэл” абвясьціла пра жаданьне набыць 80% акцый апэратара мабільнай тэлефоннай сувязі “БеСТ”. Адпаведнае пагадненьне зь Дзяржаўным камітэтам маёмасьці бізнэсоўцы з Турэччыны падпісалі ўчора ў Менску.
Пра гэта сёньня заявіла намесьніца міністра эканомікі Тацяна Старчанка.
Прадстаўнікі турэцкай кампаніі падпісалі дамову аб набыцьці 80% акцый “БеСТ”у за 600 мільёнаў даляраў.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў не адпускаць зь вёскі адмыслоўцаў, якія закончылі сельскагаспадарчыя ВНУ.
Расейскі бізнэс ужо зацікавіўся беларускімі плянамі прыватызацыі. Наколькі рэальны маштабны прыход у Беларусь расейскага капіталу?
І ці будуць прададзеныя акцыі заводу— гэта будзе вырашаць прэзыдэнт.
Камэнтуючы пляны ўраду Беларусі, прадстаўніка Фонду дзяржмаёмасьці Дзяржаўнага камітэту ў справах маёмасьці Ірына Баркоўская заявіла, што рашэньні пра продаж пакетаў акцыяў будуць прымацца індывідуальна па кожным аб’екце, паведамляе БелаПАН.
Расейскі палітык і бізнэсовец Канстанцін Баравы сумняецца, што абвешчаная беларускім урадам прыватызацыя прывабіць расейскі бізнэс.
На Магілёўшчыне да канца 2009 году зьбіраюцца акцыянаваць каля пяцісот прадпрыемстваў.
Лідэр Свабоднага прафсаюзу Генадзь Быкаў прагназуе перадусім масавыя скарачэньні працоўных.
Беларускія ўрадоўцы не стамляюцца паўтараць, што Беларусі ў працэсе прыватызацыі ўдалося вытрымаць надзвычай удалую паўзу.
Урад агучыў плян прыватызацыі на 2008-2010 гады. Да продажу рыхтуюць больш за 500 аб’ектаў. Што дасьць гэта эканоміцы Беларусі? ТЭМА ДНЯ.
Міжнародная агенцыя Standard & Poor's (S&P) у Велікабрытаніі пацьвердзіла нададзеныя ёй летась Беларусі сувэрэнныя крэдытныя рэйтынгі.
Эўрапейская камісія і Праграма разьвіцьця ААН пачынаюць праект аховы навакольнага асяродзьдзя ў Беларусі.
Напаўпустымі выглядаюць гандлёвыя шэрагі на рынках Гомеля, і найперш тыя, дзе прадавалі пячэньне, іншыя кандытарскія вырабы, а таксама сокі ў пакетах, розныя кансэрвы, соўс і нават растваральную каву.
Экспартная пошліна на расейскую нафту, што пастаўляецца ў Беларусь, з 1 жніўня 2008 года складзе $166,1 за тону супраць існуючай цяпер $133,4 за тону.
З 23 ліпеня ў Беларусі павялічаны цэны на нафтапрадукты на ўнутраным рынку ў сярэднім на 5%. Гэта ўжо трэцяе павышэньне цэн на паліва за чэрвень—ліпень.
На мінулым тыдні Савет міністраў выдаў пастанову, паводле якой у Беларусі да канца 2010 году мае быць прыватызавана 519 дзяржаўных прадпрыемстваў.
“Белнафтахім” паведаміў пра новыя адпускныя гуртовыя цэны на нафтапрадукты. Гуртовы кошт бэнзіну Н-80 разам з ПДВ вызначаны на ўзроўні 2350 рублёў за літар, АІ-92 — 2930 рублёў, АІ-95 — 3360 рублёў.
Пра гэта са спасылкай на прадстаўніка Ірану ў Беларусі Шафіі перадае іранскае агенцтва Irіb.
За паўтара месяца да пачатку новага навучальнага году Аляксандар Лукашэнка падпісаў дэкрэт, якім канчаткова замацаваны 11-гадовы тэрмін навучаньня ў сярэдніх школах.
“Газпром" заяўляе, што пакідае за сабой права зьвярнуцца ў суд на Беларусь, калі Менск працягне не выконваць свае абавязаньні і надалей не плаціць у поўнай меры за пастаўкі расейскага газу ў Беларусь. Якія аргумэнты мае беларускі бок, адмаўляючыся плаціць па новай цане за расейскі газ? У якім судзе можа разглядацца спрэчка паміж Беларусьсю і Газпромам? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць эканаміст Яраслаў Раманчук і аглядальніца газэты “Белорусы і рынок” Тацяна Манёнак
Аргумэнты беларускага боку выглядаюць нашмат слабейшымі.
Ліквідатара чарнобыльскай аварыі Мікалай зь Менску выклікалі ў райаддзел міліцыі і запатрабавалі здаць адбіткі пальцаў.
Паводле расейскай кампаніі, Беларусь своечасова ня плаціць за пастаўкі газу.
З 6 ліпеня ў Беларусі на 5,1-5,4% падаражэлі розныя гатункі бэнзыну, а дызпаліва падаражэла адразу на 9,8%.
Напярэдадні новых перамоваў па пытаньні газавых коштаў на наступны год узьніклі рознагалосьсі наконт цаны на другі квартал. У чым прычына гэтых супярэчнасьцяў? Чаму беларускі бок імкнецца перагледзець формулу вызначэньня цаны газу? Якія чыньнікі ўплываюць на газавыя перамовы?
Перапрацоўчыя прадпрыемствы Гомельскага рэгіёну пераходзяць на эўрапейскія стандарты якасьці малака для спажыўцоў.
Ад 1 ліпеня ўведзены новыя цэны на звадкаваны газ для запраўкі газавых балёнаў для насельніцтва. Пра гэта паведамляе міністэрства эканомікі Беларусі.
Беларускі кіраўнік выказаў непакой маруднымі тэмпамі падрыхтоўкі да будаўніцтва атамнай электрастанцыі.
“Улады Беларусі пакуль не гатовыя да прыватызацыі асноўных галінаў сваёй эканомікі” – такое меркаваньне выказаў у інтэрвію газэце "Коммерсант" кіраўнік адной з буйнейшых расейскіх нафтавых кампаній "Лукойл" Вагіт Алекпераў.
Цана на газ вышэйшая за 140 даляраў за 1000 куб. м. адаб'ецца на макраэканамічных паказчыках краіны – заявіў міністар эканомікі Мікалай Зайчанка.
Загрузіць яшчэ