Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Сямашка: "Мы скуры даўно ўжо зьнялі" <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Уладзімер Сямашка і Міхаіл Мясьніковіч пад час прэсавай канфэрэнцыі.
Уладзімер Сямашка і Міхаіл Мясьніковіч пад час прэсавай канфэрэнцыі.

Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што дзеля захаваньня тэмпаў росту ўнутранага валавога прадукту, Беларусь мае патрэбу ў замежных інвэстыцыях.

Дзеля гэтага і прыняты плян прыватызацыі сотняў прадпрыемстваў.

Паводле спадара Сямашкі, распродажу, як на Камароўскім рынку, ня будзе. Акцыянэры будуць абірацца па трох асноўных крытэрах: фінансы, рэсурсы, збыт.

“Прэзыдэнт Лукашэнка прадэкляраваў тры прынцыпы. Патэнцыйны інвэстар павінен мець фінансавыя сродкі, каб купіць пакет акцый і інвэставаць у разьвіцьцё прадпрыемства. Ён павінен мець сыравіну, каб забясьпечыць на сто працэнтаў загрузку гэтага прадпрыемства. У гэтым сэнсе расейскія нафтавыя кампаніі маюць прыярытэт, бо блізка нафта, нафтаправод “Дружба”. Наконт комплексу “Нафтан-Палімір” мы вядзём перамовы з “Роснефтью” і з “Лукойлом”. І “Лукойл” пакладзе ў жніўні тэхніка-эканамічнае абгрунтаваньне. “Роснефть” – у кастрычніку. І трэцяе, інвэстар павінен мець рынкі збыту прадукцыі. У гэтым сэнсе “Лукойл” – цудоўны можа быць партнэр, бо дайшоў да заправак у ЗША і Эўропе, мае сыстэму збыту”.

Беларускі ўрад вядзе актыўныя перамовы з расейскім урадам і з асобнымі бізнэсмэнамі. Цягам чатырох месяцаў абмяркоўваецца праект акцыянаваньня менскага аўтазавода з удзелам расейскай кампаніі “Русские машины”. Спадар Сямашка сказаў:

“Незалежна ад таго як пойдуць перамовы, мы ўжо далі каманду: МАЗ будзе акцыянавацца”.

Таксама беларускія ўлады зьбіраюцца правесьці ў Лёндане “Беларускі інвэстыцыйны форум”.

«Калі мы выходзім на бізнэс-форумы, мы хочам паказаць, што мы скуры ўжо даўно зьнялі, у нас бедных, абяздоленых людзей няма. Разьбежка ва ўзроўні прыбыткаў насельнцітва ў нас 3,6, а ў Расеі – 14. Мы гатовы да бізнэсу і можам стварыць нармалёвыя ўмовы для гэтага бізнэсу».

Эканаміст Леанід Злотнікаў сказаў, што сур’ёзныя замежныя інвэстары не ідуць у Беларусь, бо ўмовы тут неспрыяльныя.

“Пагроза не ў расейскім капітале, а ў сваёй бюракратыі. Калі яна прадажная, калі за хабар усё будзе шыта-крыта, і будуць сумесна разграбляць Беларусь, то нам не дапаможа ні прыход заходняга капіталу, ні прыход расейскага капіталу. Калі ня будзе канкурэнтнай палітычнай сыстэмы, калі ня будзе моцнай апазыцыі, незалежнай прэсы, то ўтаймаваць бюракратыю і карупцыю немагчыма. Калі будзе заставацца карумпаваная аўтарытарная сыстэма, то нам нічога не дапаможа – ці то “Турксел” купіць “БеСТ”, ці расейскі капітал . Усё роўна ніхто ня ведае, што там адбываецца.

Галоўная мэта гэтай прыватызацыі ў тым, што дзяржава не адмаўляецца ад свайго кантролю над эканомікай, а думае, як насамрэч прыцягнуць інвэстыцыі і пратрымаць яшчэ жыцьцё гэтай нежыцьцяздольнай сыстэмы”.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG