Памілаваныя нарэшце палітвязьні. Апроч першага нашага палітвязьня, беларускага «рыцара на кані зь мячом».
Кніга Альгерда Бахарэвіча «Шабаны» перанясецца на камэрную сцэну Купалаўскага.
На Дзень Незалежнасьці Ўкраіны ў цэнтры Кіева на плошчы Незалежнасьці гучыць «Ода да радасьці» з сымфоніі № 9 Людвіга ван Бэтховэна — гімн Эўрапейскага зьвязу.
Мой ідэальны чытач — дзед на прызьбе, які сядзіць зь піпкай, гартае маю чарговую кніжку і за кожным разам-сказам прыгаворвае «Ну тваю ж маць! Як, гаўнюк, піша!..»
Dakładniej, «предупредительные». Ale ŭ biełaruskaj movie takoha słova niama. Kalka «papieradžalnyja» — nie pra nas, a pra niejkich šaršnioŭ, što psujuć pradukcyju papiarovaj fabryki.
У Нью-Ёрку, у грамадзкай залі сабора сьв. Кірылы Тураўскага, адбыліся прэзэнтацыі кніг Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты» і Вітаўта Кіпеля «Жыць і дзеіць».
Аўтар незраўнаных «Загадкі Багдановіча» і «Смаленьня вепрука» сам да гэтага часу застаецца да канца неразгаданым творцам.
Працяг інтэрвію з гітарыстам-віртуозам Аляксандрам Растопчыным, які пасьля значнага перапынку наведаўся ў Беларусь і завітаў у менскі офіс Радыё Свабода.
Ня ведаю, як у каго, а ў мяне пры думцы пра нашую дыяспару перад вачыма найперш паўстае ён, Вітаўт Кіпель — магутная постаць, прыгожы беларускі твар, глыбокія мудрыя вочы чалавека, надзеленага моцным духам, які сілкуецца вераю ў сваю праўду.
У Вялікабрытаніі ў курортным мястэчку Ўэстан-сьюпэр-Мэр адкрыўся парк забаваў «Dysmaland» (з ангельскай Dysmal — змрочны).
Гітарыст-віртуоз Аляксандар Растопчын — пра беларускую «машыну часу», адзін тэрмін для прэзыдэнта і выхаваньне «варожымі галасамі».
З шырокімі ходнікамі і адкрытымі прасторамі Менск можа стаць узорным горадам для раварыстаў, запэўніваюць галяндзкія архітэктары. Варта толькі не ўпусьціць гэты шанец і не забудоўваць горад аўтастрадамі з шматузроўневымі разьвязкамі.
Ніколі не задумваліся, што РБ пазычыла герб у так званай Прыднястроўскай рэспублікі? «ПМР».
Рэжысэр Валер Мазынскі скончыў здымкі фільму пра Кастуся Каліноўскага. Наперадзе — мантаж, бадай, самая складаная праца, бо з многіх гадзін адзьнятага матэрыялу трэба змантажаваць 40 хвілін.
Леў Дураў зьняўся ў галоўнай ролі ў фільме «Жыцьцё і ўзьнясеньне Юрася Братчыка» (1967) паводле раману Ўладзімера Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні». Захавалася толькі беларускамоўная копія фільма.
Яшчэ ў далёкія студэнцкія часы прыдумалі жарт: ініцыялы выкладчыка з’іначылі на такі лад: Лепешаў І Я. Падкрэсьлілі такім чынам, што ён быў у жыцьці літаральна кожнага з нас, студэнтаў. Як пасьля заставаўся побач з намі, ягонымі калегамі. З кожным з нас.
Неаднойчы чула ад мамы: «Як цяпер бачу: залатая восень, па алеі ідзе незвычайна прыгожая дзяўчына. Сьветла-русыя, завітыя валасы, сінія вочы... Ня памятаю, хто яна — у валашковай сукенцы, самай прыгожай, якую калі бачыла. Пашый сабе такую».
«Майдан быў пачаты людзьмі. Там зьверху рабілі глупствы, якія мелі вельмі сур’ёзны водгук. А тут гэтую рэвалюцыю пачалі зьверху», — кажа рэжысэр пра падзеі 1991 году ў інтэрвію Радыё Свабода.
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Замаскварэцкі суд Масквы асудзіў да трох гадоў калёніі строгага рэжыму Алега Міронава, які распыліў газ з балёнчыка на канцэрце рок-музыкі Андрэя Макарэвіча.
Магілёўская фабрыка «Стужка» гатова выканаць замову і ўжо даслала макет.
Першы ў краіне музэй турэмнага побыту адкрыецца 20 жніўня. Экспазыцыя разьмесьціцца па вуліцы Кірава, 1, паведамляе БЕЛТА.
У якасьці гасьцей арганізатары запросяць і зорак беларускага року, якія выканаюць кавэры на ўдзельнікаў першых фэстаў «Рок па вакацыях».
Мільёны беларусаў у пошуку лягчэйшага і больш заможнага жыцьця перабраліся зь вёсак у гарады. Імкнучыся стаць гарадзкімі, многія выракаліся сваёй беларускасьці. Пакаленьню першай пасьляваеннай хвалі міграцыі далёка за шэсьцьдзесят.
У іншых краінах такім людзям ставяць помнікі, іхнімі імёнамі называюць вуліцы. У нас — нарэшце выйшла доўгачаканая кніга. Уладзімер Арлоў піша пра архітэктара-рэстаўратара Валерыя Сьлюнчанку.
Раней міністар культуры Расеі Ўладзімер Мядзінскі заявіў, што вяртаньне ў Расею парэшткаў кампазытара «было б вялікай справай».
У Менску адбылося разьвітаньне з народным артыстам Беларусі Сяргеем Жураўлём.
Букмэкерскія канторы пачалі прыём ставак на атрыманьне сёлетніх нобэлеўскіх прэмій у галіне літаратуры і міру.
І падплывае да мяне іхняя Сузана і пытаецца ў твар: адкуль мы? Думкі пра наш сувэрэнны «клачок зямлі» згасьлі зьнічкамі ў сьвядомасьці і я адказаў, што гэта — вялікі сакрэт.
Музыка, кампазытар, культурны цяжкавагавік — Віктар Цой, фронтмэн папулярнага савецкага гурту «Кіно», загінуў у аўтамабільнай катастрофе 15 жніўня 1990 г.
Песьні ў яго выкананьні добравядомыя аматарам беларускага року. Спадар Ігар быў адным з тых, хто закладаў такую зьяву, як беларускі незалежны рок.
Сёлета ўсясьветная грамадзкасьць ушаноўвае памятныя даты, зьвязаныя з заснавальнікам супрэматызму ў авангардным мастацтве Казімірам Малевічам. Самы вялікі збор твораў мастака сканцэнтраваны ў Музэі сучаснага мастацтва Стэдэлік у Амстэрдаме.
Падзеі і даты гэтага дня.
Топлес-скандал і новыя графіці, вайна суседзяў з прадуктамі і айчынны прамысловы самагон, рэкордны максымум даляра і мінімум здаровага сэнсу ў рашэньнях чыноўнікаў.
І што клеіць на бампэр — «Бай» ці BLR? Піша Вінцук Вячорка
Пісала пра гэта і «Наша Ніва», а нядаўна ў даволі жорсткай форме выказаўся на адрас пэдагогаў Зьміцер Дашкевіч.
15 жніўня ў Менску будзе адзначацца 155-годзьдзе ад нараджэньня графа Чапскага, які больш за 10 гадоў эфэктыўна кіраваў горадам.
«Выдатны беларускі актор. Чалавек, зь якім у 1974 годзе мы сустрэліся ля Тэатру юнага гледача і разам пераступілі яго парог...»
Восем стагодзьдзяў стаіць на стромым беразе Нёмана гарадзенская Калоская царква. Чым сёньня жыве старажытны храм? Як часта гучыць у ім беларуская мова? Госьцем перадачы — настаяцель Каложы протаіерэй Аляксандар Балоньнікаў.
Гэта элітны таракан. Ён жыве ў галовах дастаткова вялікай колькасьці беларусацэнтрычных людзей.
Дакумэнталісты групы «Бабілён 13» прэзэнтавалі ў Кіеве анонс будучага паўнамэтражнага фільма «Крым, як гэта было». Фільм зьбірае гісторыі вайскоўцаў, якія адышлі з паўвострава пасьля анэксіі і працягнулі служыць у мацерыковай Украіне.
Праект зоны аховы Курапатаў зацьверджаны 1 красавіка 2015 году. Дагэтуль, ад 2004 году, існавала схема зоны аховы.
Міністэрства культуры накіравала на разгляд у ЮНЭСКА папярэдні сьпіс нацыянальных каштоўнасьцяў для ўнясеньня ў пералік усясьветнай культурнай і прыроднай спадчыны.
Кірунак разьвіцьця гістарычнага цэнтру Менску ссоўваецца ў бок Ракаўскага прадмесьця. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра культуры Аляксандар Яцко.
Сынагога ў Ружанах разбураецца. Габрэяў тут не засталося, дах на помніку архітэктуры канчаткова развальваецца, на сьценах растуць дрэвы.
Пасьля цяжкой хваробы ў Менску пайшоў з жыцьця беларускі мастак Георгі Скрыпнічэнка, які ўваходзіў у творчую суполку «Пагоня» пры Саюзе мастакоў.
Харвацка-басьнійскі пісьменьнік Міленка Ергавіч дзеліцца ўражаньнямі ад прачытаньня першага ў сьвеце перакладу новага раману Архана Памука.
Плянаваная на пачатак году, потым на вясну прэм’ера фільма з фрагмэнтамі падзеяў на Плошчы, можа адбыцца ў канцы верасьня.
Загрузіць яшчэ