У якасьці анонсу канцэрту вядомыя рок-музыкі, сярод якіх Лявон Вольскі і Tequilajazzz, запісалі прома-відэа. У роліку таксама зьняўся Сяргей Філімонаў.
Вуліца, якую вырашана назваць у гонар народнага паэта Беларусі, у Віцебску толькі запраектаваная. Пакуль што тут чыстае поле. Зь вельмі цьмянымі пэрспэктывамі забудовы.
Суд прызнаў, што Шпакоўская парушыла правы Моўчана, выканаўшы яго песьню «Малітва» ў сваёй аранжыроўцы. Былая жонка Моўчана заступілася за Шпакоўскую: «Алег ня мусіў ісьці ў суд!»
Узяць удзел у ім могуць маладыя гурты, якія маюць у рэпертуары песьні на беларускай мове.
У інтэрнэт-краме timeto.by зьявіўся гадзіньнік з гербам «Пагоня», якая разьмешчаная ў цэнтры Юр’ева крыжа.
Скасаваньне ў законе «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» для прэтэндэнтаў абавязковай нормы папярэдняга грамадзянства СССР істотна пашырае колькасьць людзей, якія могуць скарыстацца спрошчанай працэдурай атрыманьня беларускага пашпарта.
«Мы чакаем беларускую „Сьвінку Пэпу“! Падтрымлівайце, каб нашы дзеці былі сапраўднымі беларусамі!» — заклікае ў відэароліку шматдзетная сям’я актораў Харланчукоў-Южаковых.
Другі год раблю сябрам журы прэміі Ежы Гедройця. Чытаю дзясяткі кніг прозы, нешта адкрываючы, а нешта назаўсёды закрываючы для сябе.
Пажары ў Расеі, арэнбурскія сэкс-пчолкі, забарона амэрыканскага фільма і загад Лукашэнкі наладзіць беларускае хуткае харчаваньне — за тыдзень героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка аб'еліся навінаў.
Іранічныя інтэрпрэтацыі «Пагоні» апублікаваў у сваім фэйсбуку беларускі блогер Ra Ha Chou.
Якія беларускія гарады і паселішчы давядзецца пераймяноўваць, калі хваля дэкамунізацыі з Украіны дакоціцца да Беларусі?
Пахаваюць пісьменьніка і літаратуразнаўцу на могілках у Астрашыцкім Гарадку, дзе пахаваная маці.
Марку ўрачыста пагасілі 16 красавіка ў дзень адкрыцьця XI Міжнародных кнігазнаўчых чытаньняў.
Ужываньне беларускай мовы ў рэклямнай прадукцыі стала зьявай, якая пашыраецца, бо запатрабавана грамадзтвам, — лічаць арганізатары фэстывалю AD.NAK.
Галівудзкую драму «Нумар 44» у Расеі зьнялі з пракату. Тое самае пад пагрозай санкцый павінны зрабіць кінапракатчыкі ў Беларусі, Украіне і Казахстане.
Ці патрэбная ў Беларусі дэкамунізацыя? Дакладней – забарона прапаганды камунізму.
Смутак вялікі выклікала ў маёй душы вестка пра тое, што айца Аляксандра ўжо няма з намі ў зямным жыцьці. Быў ён, як я лічу, маім духоўным айцом — і, я б сказала, духоўным айцом Беларусі.
Беларуская сыстэма кінапракату фактычна застаецца філіяй расейскай кінаіндустрыі.
Пра сыход Уладзімера Содаля Радыё Свабода паведаміла ягоная ўдава Клара Барысаўна.
Віцебскі гарадзкі савет дэпутатаў прыняў рашэньне аб прысваеньні адной з гарадзкіх вуліц імя Рыгора Барадуліна.
Традыцыйную ільняную кашулю зь беларускім арнамэнтам для сусьсветнай поп-зоркі замовіла агенцыя Allstars.
Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце і гісторыі.
Галівудзкую драму «Нумар 44» у Расеі зьнялі з пракату за дзень да прэм’еры. Тое самае пад пагрозай санкцый павінны зрабіць кінапракатчыкі ў Беларусі, Украіне і Казахстане. У Менску ўжо пачал зьнікаць афішы.
Гурт «Мірка Сабліч» перарабляе песьні з расейскіх і савецкіх фільмаў і мультфільмаў, спалучаючы іх з найноўшымі фота- і відэадакумэнтамі.
Павел Абрамовіч прачытаў для нас "Кнігу зданяў" Андрэя Гуцава, якая ўвайшла ў шорт-ліст сёлетняй прэміі Гедройця.
У Салігорску правялі маніторынг выкананьня правоў беларускамоўных. Высновы несуцяшальныя.
Крэатыўная прастора «ЦЭХ» адкрылася ў новым памяшканьні выставай фатаграфіяй «Твар, які займае кветку». Аўтарка Натальля Кавалевіч — невідушчая ад нараджэньня — здымала на камэру пры дапамозе мабільнага тэлефона і спэцыяльнай праграмы.
Вёску Зарой, зьвесткі пра якую пачынаюцца з 1528 году, нараджэнец Украіны Віктар Церайкоўскі прапаноўвае назваць — Вікторыя. Дзеля падтрымкі сваёй ініцыятывы ён зьвяртаўся да Зюганава.
Савецкі эўрапеец – прыхільнік якаснай, эстэтычнай «чаркі і скваркі». Ён яшчэ ня чуе адценьні сьпеваў.
Аляксей Карпюк, апошняя кніга якога называецца «Разьвітаньне з ілюзіямі», быў чалавекам канфлікту. Напэўна, гэта яму дапамагала жыць, быць самім сабой, а што пісаць — дык гэта дакладна.
У фармаце, прыдатным для невідушчых, маюць выйсьці беларускія дзіцячыя творы — шрыфтам Брайля ці ў выглядзе аўдыёкніг.
Кобрынскі грамадзкі дзеяч Алесь Мех, прадпрымальнікі Аляксандар Ярмашук і Эдуард Блюднік арганізавалі добраўпарадкаваньне старых могілак Кобрыні.
Аўтограф-сэсія плянавалася15 красавіка ў менскай краме «Музыка». Аднак з-за інсульту ў лідара гурта Аляксандра Кулінковіча гэтую імпрэзу адмянілі.
Сёньня памёр Гюнтэр Грас, найзначнейшы нямецкамоўны пісьменьнік другой паловы ХХ стагодзьдзя.
Пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Гюнтэр Грас памёр ва ўзросьце 87 гадоў. Ён пайшоў з жыцьця ў шпіталі гораду Любэку сёньня раніцай.
Падзеі дня ў Беларусь, сьвеце і гісторыі.
Анка Упала дзеліцца ўражаньнямі ад кнігі Сірожкі Пістончыка, якая сёлета трапіла ў лонг-ліст прэміі Гедройця.
У суботу, 11красавіка, у сталічнай Галерэі Ў вядомы беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў прэзэнтаваў сваю новую кнігу «Імёны Свабоды». Гэта ўжо трэцяе, дапоўненае выданьне.
Менскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў выступіў з ініцыятывай усталяваць у Менску на цяперашняй вуліцы Леніна, дзе колісь месьцілася Менская гарадзкая ўправа, бюст Караля Гутэн-Чапскага — у гонар 155-годзьдзя ад яго нараджэньня.
Беларусы мала што ведаюць пра Чылі. Пра Беларусь чылійцы ведаюць яшчэ менш, чым мы пра іх. Адзінае, што аб’ядноўвае беларускія балоты і чылійскія горы, — Ігнат Дамейка.
На відэа Ўладзімір Крукоўскі распавядае, як калектыў мастакоў распрацоўваў эталённую выяву «Пагоні» і паказвае «канструктар», пры дапамозе якога вызначаліся абрысы вершніка і каня.
«Большасьць з талакоўцаў – максымалісты, якія балюча ідуць на кампрамісы, хоць часам і разумеюць, што трэба пачакаць».
Са Старога замку ў Горадні здымаюць тынк. У канцы ХVІ стагодзьдзя гэта быў палац караля Стэфана Баторыя, тагачасны выгляд яму і хочуць вярнуць.
У Беларускай мове чатыры мяккія зычныя – [с’], [з’], а таксама [ц’], [дз’] – ня проста мяккія. Нават неспрактыкаванае вуха чуе: яны асабліва мяккія. Піша Вінцук Вячорка
На беларуска-літоўскай мяжы ў Ігара Логвінава забралі 20 асобнікаў зборніка філязофскіх артыкулаў і дакладаў «Антрапалёгія. Этыка. Палітыка» аўтарства выкладчыцы ЭГУ Тацяны Шчытцовай.
Сёньня матчамі першага туру стартуе чэмпіянат Беларусі па футболе, ужо 25-ты па ліку. Але толькі сёлета нацыянальны футбол пачынае пакрысе набываць сапраўды беларускія абрысы.
10 красавіка споўнілася 50 гадоў з дня народзінаў Сержука Вітушкі. Пра лідэра славутай менскай Талакі згадваюць ягоныя сябры-паплечнікі.
Загрузіць яшчэ