ФОТА ДНЯ
Новае фота кожны дзень, увесь год. Прысылайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 9 на 16. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.
АФІША
Працягнецца візыт у Менск эўракамісара ў справе пашырэньня і палітыкі добрасуседзтва Ёганэса Гана.
У галерэі TUT.BY — падвядзеньне вынікаў VI конкурсу «Прэс-фота Беларусі» і адкрыцьцё выставы працаў пераможцаў. Цырымонію вядзе музыка Аляксандар Памідораў. Пачатак а 19-й.
У Вільні пройдзе анлайн-прэс-канфэрэнцыя з удзелам новага рэктара ЭГУ Дэйвіда Поліка і прэзыдэнта ўстановы прафэсара Анатоля Міхайлава, пачатак а 13-й па літоўскім часе, відэатрансьляцыя будзе даступная на сайце http://www.ehu.lt.
У Нацыянальнай бібліятэцы — пачне працу выстава «Радзівілы і кніга» ( а 16-й, у галерэі «Лябірынт»).
У сталічнай кнігарні ЛогвінаЎ Сяргей Дубавец і Альгерд Бахарэвіч, фіналісты 4-тай прэміі за найлепшую прозу імя Ежы Гедройця, прадставяць свае кнігі. Мадэратар — Андрэй Хадановіч, пачатак у 19:30.
Прэс-канфэрэнцыя з нагоды старту шостага фэстывалю беларускамоўнай рэклямы AD.NAK! пройдзе ў сталічнай кавярні Netto а 13-й.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1871 — Бэрлін абвешчаны сталіцай Нямеччыны
1945 — Савецкія войскі пачалі Бэрлінскую наступальную апэрацыю.
1948 — Заключэньне міжнароднага пагадненьня аб эўрапейскім эканамічным супрацоўніцтве ў рамках «пляну Маршала» 16 эўрапейскімі краінамі і заходнімі акупаванымі зонамі Нямеччыны.
2003 — Падпісаны атэнскі трактат, датычны прыняцьця ў Эўрапейскі Зьвяз дзесяці дзяржаваў — Вугоршчыны, Польшчы, Кіпру, Літвы, Латвіі, Мальты, Славаччыны, Славеніі, Чэхіі ды Эстоніі
У гэты дзень нарадзіліся:
1844 — Анатоль Франс, францускі пісьменьнік
1864 — Аляксандар Слупскі, беларускі і расейскі гісторык і археоляг
1889 — Чарлі Чаплін, актор, рэжысэр, сцэнарыст
1891 — Язэп Варонка, беларускі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР, быў старшынём і міністрам замежных спраў Народнага сакратарыяту БНР
1927 — Бэнэдыкт XVI, папа рымскі ў 2005-2013 гадах
1935 — Анатоль Клышка, пісьменьнік. Аўтар беларускага Буквара, які ўпершыню выйшаў у свьет у 1969-м годзе і перавыдаўваўся больш як 20 разоў. Пераклаў на беларускую мову Новы запавет.
1971 — Натальля Зьверава, беларуская тэнісістка
У гэты дзень памерлі:
1113 — Сьвятаполк ІІ Тураўскі, князь з роду Рурыкавічаў, што ўладарыў у Тураве ў канцы ХІ стагодзьдзя
1828 — Франсыска Гоя, гішпанскі мастак
1940 — Адам Багдановіч, беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнаўца, бацька Максіма Багдановіча
1972 — Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры
ЦЫТАТА
«Гэтыя словы — ад нашых прадзедаў і прабабак, дзядоў і бабуль, бацькаў і матуль. На іх цяпло вуснаў нашых продкаў. Яны як пацалунак тых, каго ты ніколі не ўбачыш. Смакуй свае словы, цешся імі, дзяліся з сябрамі, каб родная мова, беларуская мова, была гучала з краю ў край, у вёсцы і ў горадзе, на ўсёй Беларусі».
З прадмовы Анатоля Клышкі да кнігі «Чую, бачу, гавару» для малодшых вучняў.