Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотавыстава невідушчай Натальлі Кавалевіч адкрылася ў ЦЭХу


Фотавыстава сьляпой дзяўчыны адкрылася ў ЦЭХу
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:14 0:00

Крэатыўная прастора «ЦЭХ» адкрылася ў новым памяшканьні выставай фатаграфіяй «Твар, які займае кветку». Аўтарка Натальля Кавалевіч — невідушчая ад нараджэньня — здымала на камэру пры дапамозе мабільнага тэлефона і спэцыяльнай праграмы.

«Сёньня адчыняецца ЦЭХ фантастычнай выставай чалавека, які ніколі нічога ня бачыў, пры гэтым з дапамогай фатаграфіі разумее жыцьцё, спрабуе пачуць, што яму кажа iPhone, якія аналізуе фатаграфію і распавядае пра тое хто на ёй і што на ёй», — адзначыў арт-дырэктар ЦЭХа Андрэй Лянкевіч.

Сама Натальля Кавалевіч не чакала, што яе захапленьне фатаграфіяй можа ператварыцца ў фотавыставу.

«Я ніколі не думала, што гэта будзе выстава, што будзе такое незвычайнае. Усё на што я спадзявалася, гэта на тое, што мае сябры і знаёмыя распавядуць мне, што я сфатаграфавала і ўласна ўсё».

Экспазыцыя выставы складаецца зь дзьвюх частак: першая — гэта фотапрацы Натальлі, якія суправаджаюцца акустычнымі, тактыльнымі і нюхальнымі элемэнтамі ды імкнуцца перадаць адчуваньне сьвету, у якім жыве дзяўчына; другая частка — гэта фатаграфіі, мультымэдыя Анастасіі Храловіч, якія апавядаюць пра жыцьцё Натальлі і працэс стварэньня ёю здымкаў.

Натальля Кавалевіч ня бачыць ад нараджэньня, але гэта не замінае ёй весьці актыўнае жыцьцё. Яна атрымлівае другую вышэйшую адукацыю на дзённым аддзяленьні юрыдычнага факультэту БДУ. Праўда спачатку ў прыёмнай камісіі дзяўчыне нават не хацелі даць магчымасьць здаць іспыты ва ўнівэрсытэт. Таісія Пастухова з Офісу правоў людзей з інваліднасьцю дапамагала Натальлі давесьці да сябраў прыёмнай камісіі, што яна ні чым ні горшая за іншых і можа атрымліваць вышэйшую адукацыю.

«З Натальляй мы знаёмыя амаль чатыры гады. Калісьці даўно яна прыехала ў Менск паступаць ва ўнівэрсытэт і ў яе нават не прымалі дакумэнты, таму што прыёмная камісія не была падрыхтаваная да таго, што чалавек з татальнай праблемай са зрокам можа атрымліваць вышэйшую адукацыю. У іх не было магчымасьці нават яе пратэставаць. Мы вымушаны былі заступіцца за Натальлю і спэцыяліст нашай арганізацыі хадзіў разам зь ёй у прыёмную камісію, дапамагаў здаваць іспыты. І толькі такім чынам яна змагла вучыцца ў Менску. Я хачу падкрэсьліць, што галоўныя бар’еры ў галаве людзей, у галаве нашага грамадзтва і менавіта гэтыя бар’еры трэба рушыць».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG