Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт TONQIXOD прэзэнтуе 20 красавіка нашумелы альбом «Прадмова»


беларускі гурт tonqixod
беларускі гурт tonqixod

20 красавіка ў менскім Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца першы вялікі сольны канцэрт маладога менскага рок-гурта Tonqixod пры інфармацыйнай падтрымцы Радыё Свабода.

Канцэрт зьяўляецца прызам ад грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі» за перамогу ў намінацыі «Найлепшы беларускамоўны альбом» на ўзнагародах Experty.by. Мерапрыемства адбудзецца ў межах акцыі «Жывы тузін», якую ладзіць партал Tuzin.fm.

У якасьці анонсу канцэрту вядомыя рок-музыкі, сярод якіх Лявон Вольскі і Tequilajazzz, запісалі прома-відэа. У роліку таксама зьняўся Сяргей Філімонаў, аўтар і вядучы праграмы «Відзьмо-невідзьмо».

«Не хачу перахваліць, але гэта надзея нашай музычнай сцэны... Бо гук сьвежы, вынаходлівы, мудрагелісты, і ўсё гэта робяць маладыя хлопцы. Малайцы», — заўважыў ў прома-роліку Сяргей Філімонаў.

«Гэта сапраўдны беларускі музычны брэнд. Усім раім паслухаць. Пачніце з мэгагіта „Насыплем горы“», — сказалі ўдзельнікі Tequilajazzz Яўген Фёдараў і Аляксандр «Дусер» Воранаў.

Лявон Вольскі праанансаваў будучы канцэрт з дапамогай асабіста намаляваных тытраў.

Канцэрт адбудзецца ў гэты панядзелак — 20 красавіка ў менскім Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі (Крапоткіна 44) а 19-й гадзіне.

На рахунку калектыву перамога ў намінацыі «Дэбют году» на прэміі «Даём рады» (2014), а таксама чатыры ўзнагароды на прэміі Experty.by (2015) за дыск «Прадмова», выдадзены ў сьнежні 2014.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG