Культура пацярпела ў Расеі жорсткую паразу, а людзі культуры ня ў стане зьмяніць самагубнай палітыкі дзяржавы.
Калісьці ў Бэрліне на знак салідарнасьці зь немцамі Джон Кенэдзі прамовіў знакамітыя словы: «Я – бэрлінец!».
Расейская Сыбір — бадай, адзінае месца ў сьвеце, дзе практычна ў нязьменным выглядзе захаваліся беларускія паселішчы, закладзеныя больш за стагодзьдзе таму. Адным з такіх узораў захаваньня нацыянальных традыцый — вёска Тургенеўка, якая ў 1909 годзе прытулілася на спрадвечнай бурацкай зямлі.
Сувэнірныя магніты ручной работы з «Пагоняй» і ўкраінскім «Трызубам» прапануюць грамадзкі актывіст Андрэй Кім і яго сябар-скульптар.
У Магілёве адна зь бібліятэк спрабуе завабіць чытачоў на «тэрыторыю беларускага чытаньня», выкарыстоўваючы папулярнае ў моладзі паняцьце «тэгі».
Фэстываль электроннай музыкі «Казантып» (Каzантип) ў гэтым годзе праходзіць у Грузіі, а не ў Крыме, як традыцыйна. Ён адкрываецца сёньня і працягнецца да 30 жніўня. Пра «Казантып», які стаў «Грузантыпам» — рэпартаж карэспандэнта Свабоды Георгія Кабаладзэ.
Таварыства беларускай мовы Баранавічаў абвясьціла аб правядзеньні 23 жніўня фэсту ў гонар заснавальніка гораду графа Яна Развадоўскага.
Беларуская вясельная традыцыя, закладзеная пакаленьнямі, перажывае рэінкарнацыю ў сучасных гарадах.
Прадзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
У вёсцы Бабічы Чачэрскага раёну мясцовыя жыхары сьвяткавалі 19 жніўня Яблычны спас — старажытнае земляробчае сьвята, зьвязанае з высьпяваньнем пладоў.
Кнігі Мікалая Старыкава, адыёзнага расейскага пісьменьніка і публіцыста, які падтрымлівае сэпаратыстаў на Ўкраіне, зьявіліся ў дзьвюх віцебскіх кнігарнях — «Асьвета» і «Равесьнік».
Маладая менская сьпявачка Паліна Рэспубліка пабывала ў Горадні. Спачатку хадзіла па вуліцах з фотаапаратам як турыстка, затым выступіла з канцэртам у невялікім дворыку ў Старым горадзе каля арт-галерэі «Крыга».
У выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла новая кніга пісьменьніка Леаніда Маракова. У «Крымінальных аповедах пра каханьне» — 30 навэлаў, кароткіх, ёмістых і зь нечаканым фіналам.
«Распавядзіце, як вы пачалі размаўляць па-беларуску ці прыахвоцілі да беларушчыны сябра — і атрымайце карысныя падарункі» — гаворыцца ў прэсавым рэлізе кампаніі, якую распачынае «Мова ці кава».
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Беларуская арганізацыя «Фонд разьвіцьця Берасьцейскай крэпасьці» атрымае больш за $ 100 тыс. на інвэнтарызацыю і дакумэнтацыю зьнешніх фартоў і ўмацаваньняў крэпасьці Берасьце-Літоўск, якія не ўваходзяць у склад мэмарыялу «Берасьцейская крэпасьць-герой».
Магілёўскі раённы суд пачаў разгляд спрэчкі працаўніка мясцовага арматурнага заводу Валадара Цурпанава з адміністрацыяй прадпрыемства пра недаплату заробку. Пазоўнік прасіў суд, каб працэс вёўся на беларускай мове. Гэтае хадайніцтва засталося не задаволеным.
Унікальнасьць дзяржавы пад назвай Рэспубліка Беларусь, якою не выпадае хваліцца
Пададзена заяўка на ўрачыстыя імпрэзы да 500-х угодкаў Аршанскай бітвы/ У Аршанскі райвыканкам зьвярнуліся сябры Аргкамітэту па арганізацыі сьвяткаваньняў, які ачольвае вядомы навуковец, доктар гістарычных навук Анатоль Грыцкевіч.
Рэдкі для афіцыйнага тэлебачаньня беларускамоўны праект «Легенды.Live» зь вядучым Іванам Падрэзам стартуе на АНТ 1 верасьня.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Трыццацідзевяцігадовы гамяльчук, інжынэр па адукацыі і бацька дваіх дзяцей Зьміцер Шаўчэнка разьвівае незвычайнае мастацтва — драўляныя пазлы. У яго руках гэта ня толькі арыгінальныя цацкі, але й гісторыя Беларусі.
Штодзённая музычная праграма Зьмітра Падбярэскага «Мэлёдыя дня» гучала на хвалях Радыё Свабода ў 2002 годзе. Сёньня прадстаўляем выпускі за жнівень таго году.
Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Ня так даўно ў размове пачуў прапанову: давайце фэдэралізуем Беларусь згодна з ідэалягічнымі прыярытэтамі людзей.
Ад сярэдзіны 1990-х, дзякуючы высілкам былога вайскоўца, нараджэнца Полаччыны Алега Рудакова, расейскі Іркуцк стаў узорам актыўнай беларускай дзейнасьці за мяжой. І ўвесь гэты час ці ня самай калярытнай адметнасьцю жыцьця дыяспары была і застаецца «Беларуская хата».
Беларускамоўныя карыстальнікі Фэйсбука атрымліваюць запрашэньне паўдзельнічаць ва ўдасканаленьні перакладу сацыяльнай сеткі на беларускую мову.
Расейскі сайт «История России» ўключыў Грунвальдзкую бітву ў сьпіс расейскіх вайсковых перамогаў.
У выніку трохдзённага галасаваньня за найлепшую саколку зь 50-ці працаў былі вызначаныя 15, аўтары якіх паспаборнічаюць за галоўны прыз.
У гэтым годзе ў Беларусі былі зачыненыя 87 малакамплектных школ, у якіх навучаліся ад 10 да 30–40 вучняў. Пра гэта паведаміў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч на прэсавай канфэрэнцыі 14 жніўня.
Гардзенскі краязнаўца Ўладзімер Хільмановіч у сэрыі «Гарадзенская бібліятэка» выпусьціў «Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны».
На Вайсковых могілках Менску адбылася памятная імпрэза з нагоды 58-й гадавіны скону народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Былы кіраўнік Калмыкіі, бізнэсовец Кірсан Ілюмжынаў пераабраны на пасаду прэзыдэнта Міжнароднай шахматнай фэдэрацыі (ФІДЭ).
Шчылінны (праточны, фрыкатыўны) гук [г], калі вібруе задняя частка языка – як у словах гэты, год, га! – адна з адметных рысаў беларускага маўленьня, нас дзякуючы ёй пазнаюць. Піша Вінцук Вячорка.
Дзяржынскі раённы суд Санкт-Пецярбурга адхіліў хадайніцтва аб псыхіятрычным аглядзе мастака-акцыяніста Пятра Паўленскага ў сувязі зь яго удзелам у пэрформансе «Свабода» ў лютым 2014 году.
8 жніўня ў Гомелі адкрыўся традыцыйны фэст незалежных журналістаў, які ладзіць Беларуская асацыяцыя журналістаў супольна зь мясцовай філіяй.
Сьвятлана Грыцэнка з Бабруйску дамаглася аднаўленьня на працы і яшчэ амаль дзевяці мільёнаў рублёў кампэнсацыі. Радыё Свабода распавядае, як актывістка аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» змагла адолець кантрактную сыстэму.
«Ніякай незалежнасьці ў дэпутатаў няма, а ўсімі іх дзеяньнямі і выказваньнямі кіруе адзін калектыўны розум, які пасылае сыгнал, што рабіць і што пісаць», — піша каардынатар кампаніі «Справаводзтва па-беларуску» Ігар Случак
7 жніўня знанаму беларускаму гісторыку, грамадзкаму дзеячу і палітыку Алегу Трусаву спаўняецца шэсьцьдзесят гадоў. З гэтай датай яго віншуюць сябры, калегі, аднадумцы.
На тры дні ў краіне сваёй мары апынуцца паўтары сотні маладых людзей, не пакідаючы Беларусі.
12 верасьня ў клюбе «Re:Public» мае адбыцца прэзэнтацыя музычнага праекту пад назвай «Re:Песьняры» з удзелам некалькіх айчынных калектываў поп- і рок-музыкі.
Сёньня расейскі прадзюсар і муж сьпявачкі Валерыі Іосіф Прыгожын выказаўся на адрас украінкі Насты Прыходзькі, абурыўшыся тым, што яна падтрымлівае салдат украінскай арміі, паведамляе сайт ДэПо.
Дзясяткі пратэстоўцаў паспрабавалі заблякаваць канцэрт украінскай сьпявачкі Ані Лорак у Адэсе 3 жніўня.
Спачатку я хацеў назваць гэты тэкст «Плач над брамай менскага кляштару бэрнардынаў», але таварыш сказаў, што так непрадукцыйна. Трэба пісаць станоўча, пазытыўна, каб даваць людзям надзею.
Загрузіць яшчэ