МУС і Сьледчы камітэт распавялі пра барацьбу са злачыннасьцю ў сфэры высокіх тэхналёгій.
На сустрэчы са сваімі прыхільнікамі на Менскай Міжнароднай кніжнай выставе нобэлеўская ляўрэатка паведаміла, што ў сакавіку паседжаньні інтэлектуальнага клюбу адновяцца. І першымі гасьцямі будуць вядомы амэрыканскі гісторык Цімаці Снайдэр і беларускі «айцішнік» Віктар Пракапеня.
Паводле Канстытуцыі, менавіта народ — галоўны вырашальнік лёсу дзяржавы. Гэта палажэньне Канстытуцыі дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі 12 і 13 скліканьняў лічаць галоўным для захаваньня сувэрэнітэту і незалежнасьці краіны.
У інтэрвію Свабодзе дырэктар Магілёўскага палітэхнічнага каледжу Сяргей Казлоў заявіў, што паролі і лагіны ад сацсетак навучэнцаў ніхто не патрабаваў.
5 лютага ўчыніла самагубства 32-гадовая жыхарка Акцябрскага раёну (Гомельская вобласьць) Вольга. У яе засталіся трое хлопчыкаў — трох, сямі і васьмі гадоў.
Указам Аляксандра Лукашэнкі ад 4 лютага 2019 году № 38 «Аб прызначэньні і вызваленьні судзьдзяў» Сяргей Бандарэнка, судзьдзя Менскага гарадзкога суду, быў звольнены па ўласным жаданьні.
Каго, за што, куды і як высылаюць зь Беларусі. Расьсьледаваньне Свабоды.
Рэжысэрка фільму — Варвара Шчука. Гэта маналёг маладога чалавека пра «безнадзёгу» жыцьця ў малым правінцыйным гарадку. Як прызналася рэжысэрка Варвара Шчука Радыё Свабода — гэта гарадок Ветка Гомельскай вобласьці.
Усяго на дыспансэрным уліку праз рак стаяць больш за 307 тысяч чалавек, зь якіх назіраюцца 5 і больш гадоў звыш 160 тысяч.
29 студзеня адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Паўла Севярынца «Каменнае сэрца». У інтэрвію Свабодзе Павал Севярынец расказаў, што «каменным сэрцам» называюць турму КДБ — «амэрыканку», патлумачыў, у каго насамрэч б’ецца «каменнае сэрца», і распавёў, чаму ён зноў узгадвае свой турэмны досьвед.
Лідэры апазыцыйных партыяў АГП, БХД, «Грамада» і руху «За Свабоду» заявілі пра пачатак палітычнай кампаніі «За незалежнасьць».
Дзьве апазыцыйныя партыі АГП, БСДП (Грамада) і рух «За свабоду» падалі ў Менгарвыканкам заяўку на правядзеньне 25 сакавіка мітынгу. Пра гэта лідэры аб’яднаньняў расказалі на прэс-канфэрэнцыі 28 студзеня.
Каталіцкі касьцёл у Беларусі атрымаў дакумэнт за подпісам Упаўнаважанага ў справах рэлігій і нацыянальнасьцяў, у якім паведамлялася, што пробашчу салігорскага касьцёла ў гонар сьвятога Францішка Сабеславу Тамалу працягнулі дазвол на працу на 6 месяцаў.
Улады Сьветлагорскага раёну і адміністрацыя заводу беленай цэлюлёзы запэўніваюць, што пасьля выпадку з адкідамі трымаюць сытуацыю пад кантролем. Тым часам на прадпрыемства прыбыў віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Ігар Ляшэнка.
За 2017–2018 гады «кошык» тавараў і паслуг, якія Свабода выкарыстоўвала ў якасьці індыкатараў у праекце «Не для нас ананас», падаражэў на 8,56%, што не нашмат адрозьніваецца ад афіцыйных зьвестак наконт інфляцыі.
Жыхары Сьветлагорску 19 студзеня заўважылі, як з трубы цэлюлёзна-кардоннага камбінату ў раку Бярэзіну цячэ незразумелая вадкасьць і пена. З гэтай нагоды мясцовая жыхарка Алена Масьлюкова зьвярнулася ў раённае ўпраўленьне МНС, а таксама ў міліцыю.
15 студзеня каля 16.30 аўтамабіль Citroёn на вялікай хуткасьці ўехаў у натоўп людзей на аўтобусным прыпынку.
Выдавецтва «Эканомпрэс» апублікавала на беларускай мове ўспаміны славутага філёзафа XVIII стагодзьдзя Салямона Маймана, які паходзіў зь Вялікага Княства Літоўскага.
16 студзеня ў 6-й школе па вуліцы Янкоўскага, 23 прайшло грамадзкае абмеркаваньне пляну забудовы былой вёскі Сухарава. Размова атрымалася надзвычай эмацыйнай. Людзі выступілі супраць ушчыльненьня раёну і супраць зносу царквы «Новае жыцьцё». Чыноўнікі адказалі: «Пішыце пісьмовыя заўвагі».
Загрузіць яшчэ