Купальле зьвязанае з дахрысьціянскай традыцыяй, гэта сьвята летняга сонцазвароту, найвышэйшага сонцастаяньня – самы доўгі дзень і самая кароткая ноч у годзе. Купальле беларусы за мяжой сьвяткуюць і ў тых краінах, дзе гэтае сьвята адзначаецца традыцыйна і мясцовымі жыхарамі – як, да прыкладу, на поўначы Эўропы, у балтыйскіх краінах, у Скандынавіі, – а таксама й там, дзе бальшыня жыхароў не адзначае неяк асабліва сьвята летняга сонцастаяньня. Да прыкладу, у амэрыканскай дыяспары ў Нью-Ёрку існуе ўжо свая традыцыя, за якой – гісторыя каханьня, асьветленая Купальлем. (эфір 24 чэрвеня)