Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вучоба ў Нямеччыне: новыя стыпэндыі беларусам


(эфір 14 кастрычніка) Беларускія студэнты, якія выявілі грамадзкую актыўнасьць, дзякуючы нямецкаму фонду GFPS (www.gfps.org), атрымліваюць стыпэндыі для навучаньня ў Нямеччыне.


Фонд для студэнцкага абмену створаны і падтрымліваецца дабрачыннай працай студэнтаў, якія самі знаходзяць і разьмяркоўваюць стыпэндыі і сродкі для студэнцкіх абменаў і навучальных падарожжаў. У яго працы бяруць удзел цяпер і беларускія студэнты.

Стыпэндыянты самі абіраюць унівэрсытэт, у якім хацелі б вучыцца, і актывісты фонду GFPS у дзесятках гарадах Нямеччыны дапамагаюць беларусам зрабіць выбар і уладкавацца па прыезьдзе.

Удзельнікі перадачы – беларускія і нямецкія студэнты дзеляцца досьведам і парадамі:

Чым для беларусаў цікавыя нямецкія унівэрсытэты?

І актывісты фонду GFPS і студэнты, якім яны дапамагаюць, займаюцца дабрачыннай грамадзкай працай для душы – чаму і навошта?

Што чакаюць спонсары ад стыпэндыянтаў?

Як выдзяляюцца стыпэндыі – ці ёсьць сэнс спрабаваць?

Як напісаць заяўку – сакрэты тых, хто стыпэндыю атрымаў і парады тых, хто робіць адбор.

Удзельнікі перадачы – беларускія студэнты, Алена Талпыга, студэнтка БДУ, якая вучыцца ў восеньскім сэмэстры у Патсдамскім унівэрсытэце дзякуючы стыпэндыі GFPS, і Дзяніс Мыснік з Бэрліну, былы стыпэндыянт і цяперашні супрацоўнік беларускай групы фонду GFPS, а таксама супрацоўніца беларускай групы фонду GFPS Сара Компа з Бону.

Слухаць першую частку перадачы:




Слухаць другую частку перадачы:





***

GFPS – гэта студэнцкая супольнасьць для абмену паміж Цэнтральнай і Усходняй Эўропай. У гэтым фондзе працуюць толькі студэнты – усе дабрачынна. Фонд гэты быў створаны на пачатку 1980-х, сьпярша як нефармальная студэнцкая ініцыятыва, і неўзабаве быў зарэгістраваны.
GFPS доўгі час працаваў для студэнцкіх абменаў паміж Нямеччынай і Чэхіяй і Польшчай, а ад 2005-га году пачаліся кантакты зь Беларусьсю.
Заўякі прымаюцца да беларусаў на кожны сэмэстр, да канца кастрычніка можна зьвяртацца па стыпэндыі для вясновага сэмэстру, якія пачнецца у красавіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG