Згуртаваньне беларусаў у Вялікай Брытаніі будзе выплачваць штогадовую стыпэндыю аднаму са студэнтаў бакалярскай праграмы “Гісторыя Беларусі і культурная антрапалёгія” Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту.
Сёньня ў МЗС Літвы адбылася цырымонія абмену нотамі, якая адзначыла завяршэньне дэмаркацыі мяжы паміж Літоўскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.
Сойм Літвы прыняў папраўкі да закону “Аб сходах”, якія забараняюць публічнае выкарыстаньне сымболікі нацысцкай Нямеччыны, а таксама камуністычных СССР і Літоўскай ССР.
На мітынгу ў падтрымку свабоды веравызнаньня ў Беларусі і змаганьня моладзі за незалежную і дэмакратычную Беларусь выступілі і старэйшыя амэрыканскія беларусы.
Ці праўда, што беларуская нядзельная школа за мяжой ужо не цікавая сучасным дзецям і іх бацькам?
На выставе "Мастацтва супраць дыктатуры" ў парлямэнце Эстоніі прадстаўленыя працы і старэйшых вядомых беларускіх мастакоў, і маладых творцаў.
Вынікі супраціву таталітарным рэжымам у Сярэдняй і Ўсходняй Эўропе абмяркоўваліся ў Сойме Літвы на міжнароднай канфэрэнцыі “Падзеньне Бэрлінскага муру: ад Будапэшту да Вільні”.
Першая беларуская грамадзкая арганізацыя ў паваеннай Літве – клюб “Сябрына” – адзначае сваё 20-годзьдзе. Юбілей будзе ўрачыста адзначацца сёньня 24 траўня ў віленскай гарадзкой ратушы.
Пасьля пасьпяховага ўдзелу літоўцаў у Менскай аўтавыставе на пачатку траўня ў іх без тлумачэньняў былі канфіскаваныя 2 мікрааўтобусы-кэмпэры.
Паводле эўрапейскіх стандартаў, агульная сярэдняя адукацыя разьлічаная на тэрмін ня меншы за 12 гадоў.
26 красавіка моладзь у Вільні правяла дзьве акцыі да 22-й гадавіны Чарнобыльскай катастрофы каля будынку беларускай амбасады ў Літве.
26 красавіка каля будынку ААН у Нью-Ёрку адбылася дэманстрацыя “Чарнобыльскі шлях-2008”. 2-гадзінную акцыю арганізаваў “Беларускі моладзевы рух Амэрыкі”.
Кіраўнік Эўрапарлямэнту Ханс-Герт Пётэрынг у часе афіцыйнага візыту ў Літву наведаў ЭГУ, які працуе ў Вільні як беларускі унівэрсытэт на выгнаньні.
Сёньня ў часе наведаньня Міністэрства замежных справаў Літвы амбасадар Беларусі ў Літве Уладзімер Дражын перадаў, што Рэспубліка Беларусь просіць прабачэньне за інцыдэнт у Менску 25 сакавіка, калі былі затрыманыя літоўскія журналісты.
Сёньня беларускіу асьветнік і ўсясьветна вядомы навуковец Барыс Кіт атрымлівае з усяго сьвету віншаваньні з 98-ым днём нараджэньня.
Ад мінулага тыдня працягваюцца акцыі пратэсту супраць гвалтоўнага разгону дэманстрацыі ў Дзень Волі ў Менску і рэпрэсіўнай палітыкі беларускіх уладаў супраць дэмакратыі і беларускай нацыянальнай культуры.
Беларусы Бэльгіі і Францыі пачалі акцыі пратэсту супраць гвалтоўнага разгону мірных дэманстрантаў у Беларусі ў Дзень Волі.
У парлямэнце Літвы 26 сакавіка адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная 90-годзьдзю беларускай незалежнасьці.
Сёньня прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус у часе выступу ў Сойме на канфэрэнцыі, прысьвечанай 90-м угодкам Беларускай народнай рэспублікі, вітаў беларускую незалежнасьць і пажадаў посьпеху “нацыі, якая сёньня змагаецца за сваю свабоду і дэмакратыю”.
Сёньня амбасадар Беларусі ў Літве Ўладзімер Дражын быў выкліканы ў міністэрства замежных спраў. Яму была перададзеная нота адносна затрыманьня ў Менску акрэдытаваных у Беларусі літоўскіх журналістаў.
Загрузіць яшчэ