Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Чарнобыльскі шлях" у Нью-Ёрку


фота Алеся Вінакурава
фота Алеся Вінакурава

26 красавіка каля будынку ААН у Нью-Ёрку адбылася дэманстрацыя “Чарнобыльскі шлях-2008”. Дзьвюхгадзінную акцыю арганізаваў “Беларускі моладзевы рух Амэрыкі”. Яе лідэр Алесь Вінакураў адзначыў, што акцыя мела палітычны акцэнт.


“У Беларусі два Чарнобыля – палітычны, які стварае дыктатарскі рэжым, і фізічны, выкліканы катастрофай на АЭС. Мы імкнемся прыцягнуць увагу міжнародных структураў да тых праблемаў і да той небясьпекі, што стварае дыктатура ў Беларусі у сувязі з наступствамі аварыі на ЧАЭС. Ад людзей утойваюць праўду, пацярпелых ад аварыі пазбаўляюць льготаў, моладзь прымусова накіроўваюць на працу на забруджаныя тэрыторыі, а цяпер яшчэ і плянуюць пабудаваць новую АЭС – фактычна, пасадзіць краіну на атамную бомбу”, -- сказаў А.Вінакураў.

“Чарнобыльская катастрофа закранула кожнага ў Беларусі, гэта тычыцца ўсіх беларусаў, дзе б яны ў дадзены момант не знаходзіліся, і таму мы арганізавалі “Чарнобыльскі шлях” і ў Нью-Ёрку”, -- сказаў Алесь, сябра “Маладога Фронту” з Полацку, які ў Нью-Ёрку далучыўся да “Беларускага моладзевага руху Амэрыкі”.

Лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк у сваім выступе ў часе акцыі гаварыў пра Чарнобыльскую трагедыю 1986 году і яе наступствы, пра сытуацыю ў Беларусі, заклікаў моладзь да актыўнай барацьбы з дыктатарскім рэжымам.

У дэманстрацыі ўзялі удзел каля 35 чалавек, пераважна моладзь з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Йорку, Нью-Джэрсі, Мэіна і другіх штатаў. Удзельнікі трымалі плякаты з надпісамі “Лукашызм – палітычны Чарнобыль”, “Не дапусьцім другога Чарнобыля!”, “Свабоду палітычным вязьням!”, “Не -- духоўнаму Чарнобылю!”.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG