Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распачалася рэгістрацыя “Маладога фронту” ў Літве


У бліжэйшы час у Літве зьявіцца зарэгістраваная філія “Маладога фронту”.

Арганізацыя паведаміла, што перадае дадзеныя заснавальнікаў, статут ды іншыя неабходныя дакумэнты ў Нацыянальны рэестар Літвы.

Вось як камэнтуе працэс рэгістрацыі афіцыйны прадстаўнік “Маладога фронту” ў Літве Кірыл Атаманчык:

“Працэс ідзе даволі пасьпяхова. Перашкодаў у рэгістрацыі, натуральна, ніхто ня робіць. Для “Маладога фронту” гэта чарговы крок для легалізацыі, што таксама немалаважна, і для наладжваньня міжнародных стасункаў, якія, безумоўна, спатрэбяцца ў пэрспэктыве.

На мясцовым узроўні мы, безумоўна, будзем спрыяць кансалідацыі беларускай дыяспары, і асабліва моладзі, у Літве. Магу з дакладнасьцю сказаць, што філія “Маладога фронту” ў Літве будзе рабіць усё магчымае, каб спрыяць паляпшэньню сытуацыі ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG