Аргкамітэт Рады нацыянальнага адраджэньня Беларусі распаўсюдзіў зварот з заклікам байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў, якія маюць прайсьці гэтай восеньню.
Бальшыня палякаў хоча, каб урад абмежаваў куплю фірмаў, асабліва энэргетычных і паліўных, замежнымі інвэстарамі. А калі прадаваць — дык інвэстарам з Захаду, інфармуе польскае выданьне Puls biznesu.
У Беларусі ў траўні спажывецкія цэны на тавары і паслугі вырасьлі на 1,6%.
На Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў зноў не пускаюць старшыню мясцовай суполкі Незалежнага прафсаюзу Беларускага Міхаіла Кавалькова
11 чэрвеня ў менскай галерэі «У нескладовае» заплянаваны вечар памяці першага дырэктара Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталя Сіліцкага. Пачатак а 18-й гадзіне.
Віталь Сіліцкі — палітоляг, першы дырэктар Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), доктар паліталёгіі Ратгэрскага ўнівэрсытэту (ЗША). Ён пайшоў з жыцьця 11 чэрвеня 2011 году ў Менску ад цяжкай хваробы. Віталю было ўсяго 38 гадоў.
Дэпутаты літоўскага Сойму бралі ўдзел у форуме рэгіянальнага супрацоўніцтва ў Беларусі.
У кватэрах каля дзесяці расійскіх апазыцыянэраў сёньня прайшлі ператрусы ў сувязі з справай аб масавых беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня.
Штодня ў чэрвені выпускнікі Беларускага гуманітарнага ліцэю (цяперашнія і колішнія) чытаюць радкі з улюблёных быкаўскіх твораў.
Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Рэжым прэзыдэнта Сырыі Башара Асада знаходзіцца «на апошнім дыханьні» і ўжо страціў кантроль над шэрагам гарадоў краіны. Пра гэта заявіў сёньня новаабраны лідэр найбуйнейшага аб’яднаньня сырыйскіх апазыцыянэраў, Сырыйскай нацыянальнай рады, Абдэльбасэт Сіда.
Прэм’ер-міністар Гішпаніі Мар’ян Рахой выступіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Мадрыдзе з падрабязнасьцямі адносна ўмоваў крэдытаў на 100 мільярдаў даляраў, якія Эўразьвяз паабяцаў выдзеліць гішпанскім банкам.
На месцы ў ніжняй палаце парлямэнту прэтэндуюць больш за шэсьць з паловай тысячаў кандыдатаў.
Некаторым удзельнікам міжнароднай канфэрэнцыі Партыі эўрапейскіх левых (ПЭЛ) «Дэмакратыя і эканамічны крызіс» адмоўлена ў беларускіх візах, паведамляе БелаПАН. Канфэрэнцыя адбывалася ў Менску 9–10 чэрвеня.
Максім Мірны і Дэніэл Нестар ў другі раз запар перамаглі ў адкрытым чэмпіянаце Францыі па тэнісе «Ралян Гарос» у парным разрадзе.
Зьвяз эўрапейскіх футбольных асацыяцыяў (УЕФА) пачаў дысцыплінарную справу супраць Расейскага футбольнага зьвязу ў сувязі з паводзінамі расейскіх заўзятараў на матчы Расея-Чэхія ў пятніцу.
9 траўня ў Маладэчне пачаўся 12-ы нацыянальны фэстываль беларускай песьні і паэзіі, прысьвечаны 130-годзьдзю з дня нараджэньня Янкі Купалы і Якуба Коласа.
9 чэрвеня ў Магілёве у гарадзкой ратушы адбылася прэзэнтацыя выкупленага ў Расеі экзэмпляра статута Вялікага Княства Літоўскага, выдадзенага ў 1588 годзе Львом Сапегам.
Загрузіць яшчэ