Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйск: Актывіста прафсаюза зноў не пускаюць на завод


На Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў зноў не пускаюць старшыню мясцовай суполкі Незалежнага прафсаюзу Беларускага Міхаіла Кавалькова

Як сьцьвярджае Кавалькоў, яму адмаўляюцца разблякаваць сталя пропуск на прадпрыемства. На прахадной заводу кажуць, што адпаведных распараджэньняў кіраўніцтва не давала.

Паводле Кавалькова ён дзьве гадзіны прастаяў на прахадной і вырашыў ісьці ў суд, каб паведаміць, што яго рашэньне ад 8 чэрвеня не выконваецца.

8 чэрвеня судзьдзя Бабруйскага суда Тамара Карпоўская задаволіла патрабаваньне Міхаіла Кавалькова да адміністрацыі заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў аб разблякаваньні пастаянна пропуску. Сёньня Кавалькоў прыйшоў на прадпрыемства, каб патрапіць у сядзібу суполкі прафсаюзу.

Высьветліць пазыцыю адміністрацыі чаму актывіста не пускаюць на завод пакуль не ўдалося. Тэлефоны адказных асобаў не адказваюць.

Сталы пропуск на завод, як сьцьвярджае Міхаіл Кавалькоў, яму заблякавалі летась 28 сьнежня. Ад таго часу выдавалі разавыя пропускі. Паводле Кавалькова, каб атрымаць разавы пропуск ён вымушаны быў да трох гадзінаў працоўнага часу марнаваць на прахадной. У траўні два дні ён наагул ня мог прайсьці на завод, бо пропуск яму ня выдалі.

Міхаіл Кавалькоў зьяўляецца вызваленым работнікам незалежнага прафсаюзу. У лістападзе 2011 году гэты прафсаюз сабраў больш за тысячу подпісаў працаўнікоў заводу пад патрабаваньнем павышэньня ўдвая заробку. Пасьля гэтага ў Кавалькова, як ён, сьцьвярджае, і пачалі праблемы з праходам на завод.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG