У Магілёве асудзілі на 14 дзён адміністрацыйнага арышту аўтара разнапрофільных праектаў і ідэяў, скіраваных на паляпшэньне якасьці жыцьця ў горадзе, Сяргея Пехцерава.
У Менскім абласным судзе 11 верасьня пачалі разглядаць пазоў аб’яднаньня «Беларуськалій» да страйкаму прадпрыемства. Суд заслухаў былога старшыню страйкаму Сяргея Шыца.
16 жніўня ў Хойніках адбыўся мітынг. Прыйшлі адказаць на пытаньні людзей старшыня райвыканкаму, начальнік міліцыі і пракурор. Запэўнівалі, што грамадзяне ня робяць нічога супрацьзаконнага. Але ўдзельнікаў акцыі пачалі судзіць.
Былы вядоўца і кіраўнік прэзыдэнцкага пулу журналістаў на канале АНТ Дзьмітры Семчанка правёў ноч у турме на Акрэсьціна. Журналіста затрымалі 10 верасьня.
Ранкам 11 верасьня каля Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўнівэрсытэту імя Паўла Сухога затрымалі выкладчыка інфарматыкі. Пра гэта Свабодзе паведамілі студэнты, якія сталі сьведкамі затрыманьня.
Сёньня роўна месяц, як Беларусь жыве ва ўмовах пратэстаў супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Цяпер ён адбывае ў ізалятары 20 сутак адміністрацыйнага арышту.
Пасьля затрыманьня іх пабілі, на твары намалявалі крыжы зялёнкай, зьдзекаваліся, праверылі ў тэлефонах, на якія тэлеграм-каналы яны падпісаныя.
Агульны экспарт тавараў з Беларусі за паўгода ўпаў на 20%, пастаўкі нафтапрадуктаў зьнізіліся ў 2,7 раза.
Юры Стрыжак тыдзень правёў у Жодзінскай турме ў адной камэры зь Сяргеем Дылеўскім — сябрам прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, рабочым МТЗ, які адным зь першых далучыўся да агульнанацыянальнага страйку.
Студэнта БДУІР Мікалая Сасева ўжо больш як тры тыдні трымаюць у розных вязьніцах Менску: спачатку ў СІЗА КДБ, цяпер у менскім ізалятары на вуліцы Валадарскага.
Аляксандар Лукашэнка прыгразіў пераарыентаваць экспартныя патокі нафтапрадуктаў — зь Літвы ў Расею. Разьбіраліся, як гэта паўплывае на эканоміку.
Выкладчыца Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сьвятлана Воўчак, якая брала ўдзел у стварэньні страйкаму БДУ, і яе муж Міхаіл адбываюць 15-дзённыя арышты ў ізалятары гораду Іванава Берасьцейскай вобласьці. Свабода высьвятляла падрабязнасьці.
Студэнты Горадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы пачалі падаваць заявы аб выхадзе з БРСМ і прафкаму.
Выбарцы Каліноўскай выбарчай акругі № 108 сабралі 700 подпісаў пад лістом аб тым, што «страцілі давер да дэпутата Гайдукевіча». Людзі лічаць, што «дэпутат бязьдзейнічаў і не абараніў інтарэсы выбарцаў».
У Менскай гарадзкой станцыі ратаваньня на водах не камэнтуюць зьвестак пра лёс 6 супрацоўнікаў станцыі, якіх затрымалі 6 жніўня.
З бабруйскага ізалятара пасьля 7 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю Віталь Красьніцкі, адзін з ініцыятараў стварэньня страйкаму на «Белшыне», звольнены 27 жніўня нібыта за прагул.
У «Маршы адзінства» ў Горадні 6 верасьня ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Праваахоўнікі не далі пратэстоўцам масава сабрацца ў цэнтры. Акцыя скончылася жорсткімі затрыманьнямі, у тым ліку непаўналетніх.
«Марш адзінства» ў Менску 6 верасьня быў такім жа шматлюдным, як і папярэднія нядзельныя акцыі пратэсту. Аднак, у адрозьненьне ад мінулых акцый, сёньняшняя вылучалася брутальнымі затрыманьнямі мірных дэманстрантаў.
У Гомлі прайшоў Марш еднасьці. У ім узялі ўдзел да пяці тысяч чалавек.
Загрузіць яшчэ