Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 сутак прысудзілі гарадзкому актывісту з Магілёва, які на мітынгу нёс плякат «Только раз в аду»


Сяргей Пехцераў, архіўнае фота
Сяргей Пехцераў, архіўнае фота

У Магілёве асудзілі на 14 дзён адміністрацыйнага арышту аўтара разнапрофільных праектаў і ідэяў, скіраваных на паляпшэньне якасьці жыцьця ў горадзе, Сяргея Пехцерава.

Гэта ён зь сябрамі прывёз да ізалятару, дзе трымалі схопленых у першыя дні пратэстаў, раскладныя крэслы, каб родным было лягчэй стаяць у чарзе зь перадачамі.

Крэслы, якія Сяргей Пехцераў прывёз да ізалятара
Крэслы, якія Сяргей Пехцераў прывёз да ізалятара

Затрымалі Сяргея Пехцерава 10 верасьня ў Ленінскім аддзеле міліцыі, куды яго выклікалі сьведкам. Да суду трымалі ў ізалятары.

У Ленінскім судзе справу супраць Пехцерава разглядалі праз скайп. Паводле міліцэйскіх пратаколаў, актывіст 30 жніўня і 6 верасьня ўдзельнічаў у несанкцыянаваных шэсьцях, дэманстраваў апазыцыйную атрыбутыку і выказваў незадаволенасьць вынікамі прэзыдэнцкімі выбараў.

Абвінавачанаму прадставілі адваката. Удзел у шэсьці Пехцераў прызнаў. Ён адзначыў, што на плячах меў бел-чырвона-белы сьцяг, а сваім удзелам у маршы пратэставаў супраць гвалту сілавікоў пасьля выбараў. На адным з шэсьцяў нёс таблічку з надпісам «Только раз в аду».

Актывіст прасіў суд не прызначаць яму адміністрацыйнага арышту, а аштрафаваць яго. Больш удзельнічаць у несанкцыянаваных мерапрыемствах ня будзе, запэўніў ён.

Родныя затрымых сядзяць на прывезеных Пехцеравым крэслах пад ізалятарам
Родныя затрымых сядзяць на прывезеных Пехцеравым крэслах пад ізалятарам

Судзьдзя Аксана Ратнікава прызнала Сяргея Пехцерава вінаватым у парушэньні парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Падтрымаць Пехцерава прыйшлі бацькі, жонка, сябры ды паплечнікі. Аднаму з іх Канстанціну Чарнову супрацоўнік Ленінскага аддзелу міліцыі ў званьні падпалкоўніка ўручыў позву на допыт. Сёньня ж судзьдзя Ратнікава за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці пакарала на 10 сутак прыхільніка пераменаў Васіля Плешкунова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG