7 ліпеня з ініцыятывы грамадзкіх арганізацыяў і рухаў упершыню адзначаецца Дзень беларускай культуры. Дата зьвязаная з імёнамі выбітных нараджэнцаў Беларусі, у ліку якіх Янка Купала, Марк Шагал, магчыма, Ян Чачот.
У Літве абвясьцілі «экстрэмальную сытуацыю» праз прыток мігрантаў, якія прыбываюць празь Беларусь.
Гісторыя «маскоўскага лялькавода» беларускіх пратэстаў.
6 ліпеня ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця агучылі прысуд яшчэ 10 фігурантам «пінскай справы».
6 ліпеня Вярхоўны суд Беларусі пакараў Віктара Бабарыку 14 гадамі пазбаўленьня волі. Так жорстка не каралі ніводнага з апанэнтаў Аляксандра Лукашэнкі за 27 гадоў ягонага кіраваньня.
У Гомлі скончыўся сёмы дзень працэсу па справе Сяргея Ціханоўскага, Ігара Лосіка, Мікалая Статкевіча і іншых палітвязьняў.
У працэсе над актывістам анархісцкага руху Міколам Дзядком абвясьцілі перапынак.
На суворы прысуд Віктару Бабарыку адрэагавалі беларускія праваабаронцы, Сьвятлана Ціханоўская і замежныя амбасады.
Палітвязень Віктар Бабарыка выступіў падчас працэсу ў справе «Белгазпрамбанку» ў Вярхоўным судзе двойчы — 6 красавіка і, з апошнім словам, 28 чэрвеня.
6 ліпеня Вярхоўны суд агучыў вырак палітвязьню, экс-старшыні «Белгазпрамбанку» Віктару Бабарыку.
З апошнім словам Віктар Бабарыка выступіў 28 чэрвеня і сказаў, што не зьдзяйсьняў ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў і яму ня сорамна перад дзецьмі, калегамі і паплечнікамі.
Фэльчарцы хуткай дапамогі і чэмпіёнцы Беларусі ў муай-тай Анастасіі Калашнікавай не працягнулі кантракт. Пра сьпісы на звальненьне, падыход «ну вы же сами всё понимаете» і недахоп кадраў у мэдыцыне Анастасія Калашнікава расказала Свабодзе.
Экспэртку Тацяну Кузіну затрымалі 29 чэрвеня ў менскім аэрапорце і зьмясьцілі ў СІЗА № 1. Яна выкладала ў ЭГУ, распрацавала Канцэпцыю рэформы дзяржкіраваньня.
У магілёўскім сьледчым ізалятары ўжо тры месяцы трымаюць жыхара Асіповічаў Ільлю Дубскага. Сваякам вядома, што яго абвінавачваюць па двух артыкулах: першай частцы 130 артыкула Крымінальнага кодэксу («распальваньне варожасьці») і 359-м артыкуле («акт тэрарызму ў дачыненьні да дзяржаўнага дзеяча»).
З пэрыядычнасьцю ў некалькі гадоў паміж Беларусьсю і Расеяй узьнікаюць спрэчкі аб умовах пастаўкі нафты, і тады беларускія ўлады шукаюць альтэрнатыву. Глядзім, чым гэта канчалася.
Пасьля месяца адміністрацыйнага арышту аўтар самага папулярнага відэаблогу пра беларускі футбол застаўся за кратамі. Яму пагражае крымінальны артыкул.
Старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва перавялі з ацёкамі і праблемамі сэрца зь СІЗА КДБ у турэмны шпіталь пры СІЗА № 1 на Валадарскага.
У вёсцы Дубок Астравецкага раёну 4 ліпеня прайшла імша пасярод лесу на беразе ракі Віліі. Сюды вернікі прыяжджаюць усяго раз на год.
Як навуковец і вядомы ўсёй краіне мэдык стаў тым, каго Лукашэнка назваў патэнцыйным пераемнікам.
4 ліпеня Украіна адзначае Дзень ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл.
Загрузіць яшчэ