Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі абвясьціў маштабнае ўмацаваньне ўкраінскага флёту. ЗША абяцалі дапамогу


Уладзімір Зяленскі ў Дзень ВМС Украіны ў Адэсе, 4 ліпеня 2021 году.
Уладзімір Зяленскі ў Дзень ВМС Украіны ў Адэсе, 4 ліпеня 2021 году.

4 ліпеня Украіна адзначае Дзень ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі абвясьціў пра маштабнае ўмацаваньне ўкраінскага флёту ў Адэсе падчас урачыстасьцяў з нагоды Дня ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны.

Падчас урачыстасьцяў у Адэсе.
Падчас урачыстасьцяў у Адэсе.

На ўрачыстасьцях прысутнічалі прадстаўнікі краін-партнэраў, якія ў цяперашні час удзельнічаюць ва ўкраіна-амэрыканскіх вучэньнях Sea Breeze-2021, якія праходзяць у Чорным моры да 10 ліпеня.

«Украіна разам са Злучанымі Штатамі Амэрыкі, Вялікабрытаніяй, Турэцкай Рэспублікай і многімі іншымі нашымі сябрамі, іншымі краінамі актыўна рэалізуе маштабныя сумесныя праекты па мадэрнізацыі нашага флёту...

У порце Півдэнны фармуецца адпаведная інфраструктура, разгорнутае кіраваньне карабельнай дывізіі, базуюцца дзьве лодкі астраўнога тыпу, чакаецца папаўненьне яшчэ як мінімум трох лодак, якія ў цяперашні час мадэрнізуюцца ў ЗША.

У наступным годзе амэрыканскі бок пачне перадачу ва Ўкраіну хуткасных баявых катэраў Mark VI. Мэмарандум аб супрацоўніцтве, падпісаны ў 2020 годзе паміж Украінай і Вялікабрытаніяй, напаўняецца канкрэтнымі захадамі. У бліжэйшай пэрспэктыве наш флёт папоўніцца тральшчыкамі і сучаснымі ракетнымі катэрамі.

Рух па ўмацаваньні нашай марской авіяцыі пасьпяховы, і мы разьлічваем хутка атрымаць сучасныя і эфэктыўныя бесьпілотныя лятальныя апараты „Байрактар“. Украінскія экіпажы ўжо завяршаюць для іх навучаньне ў Турэцкай Рэспубліцы. Нашы турэцкія сябры таксама актыўна падтрымліваюць разьвіцьцё ваенна-марскога складу ВМС Украіны. Першы корпус нашага сучаснага карвэта ўжо закладзены ў Турцыі і будзе завершаны на ўкраінскай вэрфі да канца 2023 года», — сказаў Уладзімір Зяленскі.

Крысьціна Квін.
Крысьціна Квін.

У сваю чаргу часовы павераны ў справах ЗША ва Украіне Крысьціна Квін, якая прысутнічала на ўрачыстасьці, заявіла, што Вашынгтон пастаянна працуе з украінскімі калегамі ў мэтах павышэння абараназдольнасьці.

«Той факт, што USS Ross і два дзясяткі саюзьнікаў па NATO іншых караблёў сабраліся ў Чорным моры, дае рэальнае адчуваньне таго, што партнэры і саюзьнікі падтрымліваюць Украіну ў яе намаганьнях па барацьбе з расtйскай агрэсіяй. Калі вы чуеце ў сродках масавай інфармацыі, што Злучаныя Штаты выдзелілі Oкраіне каля двух з паловай мільярдаў даляраў вайсоквай дапамогі, менавіта пра гэта і ідзе гаворка. «Злучаныя Штаты і амэрыканскія войскі дапамагаюць Украіне супрацьстаяць пагрозам бясьпецы і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны», — сказала Квін.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG