Энтані Блінкен заклікаў не мірыцца са сваволяй Лукашэнкі і заявіў, што Злучаныя Штаты ўжо ўзгадняюць далейшыя крокі са сваімі партнэрамі.
Галоўныя падзеі суботы, 22 траўня.
У інтэрнэце абвясьцілі збор грошай на падтрымку сям’і Вітольда Ашурка і сабралі ўжо больш, чым зьбіраліся.
Абодва пілёты засталіся жывыя. Гэта адбылося на аэрадроме нездалёк ад гораду Сакі пры падрыхтоўцы да вылету.
У студзені-красавіку розьнічны таваразварот зьнізіўся на 1,7% да аналягічнага пэрыяду летась у суадносных цэнах.
Прычына блякіроўкі — сталае выкарыстаньне мовы нянавісьці.
Паводле блогера, youtube-канал сыходзіць у адпачынак на нявызначаны час, прычына ў «непераадольных цяжкасьцях».
Дзяніса Ўрбановіча пасьля затрыманьня адвозілі ў Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю.
Вязьні, якія сядзяць «за палітыку», пішуць натхняльныя рэчы з турмы, каб падтрымаць тых, хто на волі. Свабода працягвае публікаваць фрагмэнты іхных лістоў.
Чаму адны баяцца выказваць грамадзянскую пазыцыю, а іншыя — не? Што фармуе і падтрымлівае ўнутраную свабоду чалавека? Ці варта ўсё гэта таго, каб трываць нягоды? У праекце «Што робіць мяне свабодным» даём слова людзям, чые ўчынкі прыцягнулі да сябе ўвагу пасьля жніўня 2020 году.
Палітвязень Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідзкім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калёніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калёніі на 51-м годзе жыцьця, паведамляе «Наша Ніва».
Пасьля допыту ў ДФР удава заснавальніка парталу tut.by Юрыя Зісера культуроляг Юлія Чарняўская зьмешчаная пад хатні арышт. Якія ўмовы чакаюць жанчыну пад гэтай мерай стрыманьня?
Амэрыканская валюта падае адносна беларускага рубля ўжо другі месяц запар. Высьвятляем, з чым гэта можа быць зьвязана.
Чэмпіянат сьвету пачынаецца ўжо ў пятніцу 21 траўня. Кіраўнік беларускай хакейнай фэдэрацыі Мікалай Баскаў будзе глядзець яго па тэлевізары.
Сярод людзей, якіх затрымалі ў сувязі з пратэстамі пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў, ёсьць тыя, хто мае цяжкія захворваньні, групу інваліднасьці. Расказваем, хто гэта.
Магілёўскія журналісты Аляксандар Буракоў і Ўладзімер Лапцэвіч адбылі палову з 20-дзённага адміністрацыйнага арышту. За гэты час адвакатам не ўдалося зь імі сустрэцца. Ад саміх журналістаў вядома, што першыя тры дні няволі яны трымалі галадоўку.
У судзе Маскоўскага раёну Берасьця прайшоў суд над 13 фігурантамі «справы аб масавых беспарадках». Усіх іх абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
«Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» — так называецца новая кніга Сяргея Абламейкі, якая выйшла ў бібліятэчнай сэрыі Радыё Свабода. Гэта першае навуковае дасьледаваньне пра зьнішчэньне самай старой часткі Менску.
Расейскі палітык і блогер Максім Кац павіншаваў палітвязьня Ігара Лосіка з днём нараджэньня. Дата пачатку суду ў ягонай справе па-ранейшаму невядомая. За кратамі Ігар Лосік ужо 329 дзён.
Загрузіць яшчэ