Кіраўнік дзяржавы за 27 апошніх гадоў у Беларусі быў усяго адзін. А вось прэм’ер-міністраў зьмянілася за гэты час ажно дзевяць.
Мэліярацыя і асваеньне цалінных земляў прывялі да таго, што ў многіх вясковых калодзежах крытычна зьнізіўся ўзровень вады, а сама яна часта непрыдатная для ўжываньня празь нітраты, якія трапляюць у грунт у выніку апрацоўкі палеткаў. Ці ёсьць выйсьце з праблемнай сытуацыі?
Сёньня ў Берасьці пачаўся суд над 64-гадовай актывісткай Аленай Гнаўк, якую абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі. Пры гэтым Гнаўк ужо адбывае пакараньне, 2 гады «хатняй хіміі», па іншай крымінальнай справе. Цяпер пракурор запатрабаваў сумарна пакараць яе трыма гадамі «хатняй хіміі»
Даведаліся ў шматдзетнай маці, зь якімі праблемамі сутыкаюцца бацькі і дзеці ў школе. Спыталіся ў псыхоляга і юрыста што рабіць, калі ваша дзіця прымушаюць удзельнічаць у праўладных мерапрыемствах, павышаюць голас ці прымяняюць сілу. А таксама — як дзіцяці абараніць сябе ў такіх сытуацыях.
Машы Забары 23 гады. Яе называюць беларускім голасам Амэрыкі. У інтэрвію Свабодзе Марыя Забара расказала пра дзяцінства ў Беларусі, рэакцыю на пікеты МВФ і чым амэрыканская дыяспара можа дапамагчы Беларусі.
Год таму актыўна заявілі пра сябе беларускія шахтары. Зварот пра новыя выбары, супраць гвалту і за страйк падпісалі больш за 6400 супрацоўнікаў «Беларуськалію». Цяпер падтрымліваюць страйк 140 чалавек. Усіх іх звольнілі. Што адбылося за год з прамысловым флягманам?
У Гомлі асудзілі на два гады на закрытым працэсе 30-гадовага Дзьмітрыя Заломскага. Ён інвалід па слыху, глуханямы. Яго ўзялі пад варту ў залі суду і забралі слыхавы апарат.
Палітвязень, мэдыякансультант Радыё Свабода Ігар Лосік напісаў з гомельскай турмы ліст да Папы Рымскага Францішка. Ён просіць пантыфіка «заклікаць спыніцца гэтых страшных людзей, якім ужо ўсё роўна на лёсы іншых, на сотні разьбітых горам сем’яў».
У школах зьявяцца кіраўнікі вайскова-патрыятычнага выхаваньня, а таксама факультатыў пра духоўную культуру і патрыятызм.
Дзясяткі тысяч беларусаў выехалі за гэты год за мяжу. Людзі ўцякалі ад перасьледу. Цяпер яны ўладкоўваюць сваё жыцьцё ў іншых краінах. Як справы з адукацыяй дзяцей у краінах, дзе беларусы знайшлі сабе часовы прытулак?
Трэці месяц у гомельскай турме ідзе закрыты суд над групай палітвязьняў, якіх аб’ядналі ў «справу Ціханоўскага». Да 12-15 гадоў пагражае Міколу Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, Ігару Лосіку, Арцёму Сакаву, Дзьмітрыю Папову і Ўладзімеру Цыгановічу.
Раней у школах, дзе навучаньне вядзецца на літоўскай ці польскай мовах, дзеці здавалі іспыт па мове сваёй нацыянальнай меншасьці. Гэта рабілася на дадатак да экзамэнаў па асноўных прадметах. Цяпер такія іспыты па мовах адмянілі. Выслухалі ўсе «за» і «супраць».
Сябра «Маладога фронту» Арсень Чыжык расказвае, што ў жніўні 2020 году на яго заводзілі крымінальную справу.
Лідэры фэнтэзі-фольк-гурту Irdorath Уладзімер і Надзея Калач напісалі першыя лісты сваякам. Яны перажываюць за сваіх гадаванцаў Мішку і Платву, расказваюць пра шчасьлівыя моманты ў турме і просяць слухаць іхную музыку.
Сёлета ўраджай збожжа ў Беларусі ў 1,2 раза меншы, чым летась. Глядзім, колькі зьбіраюць зборжжа ў Беларусі і іншых краінах.
Вайсковыя спэцыялісты з усходу ўжо пачалі прыяжджаць у Беларусь. Расейскія зьнішчальнікі прыбудуць у Баранавічы ў найбліжэйшыя дні.
Зборная Беларусі па хакеі чарговым разам праваліла адборачны алімпійскі турнір і прапусьціць зімовыя Гульні-2022 у Пэкіне. Апошні раз беларусы былі на Алімпіядзе 2010 году ў Ванкувэры.
Маці журналіста Дзяніса Івашына Людміла Мікалаеўна пасьля доўгага перапынку атрымала ад сына ліст, дзе ён піша, што сумуе па вёсцы і абяцае адпрацаваць пасьля вызваленьня хатнія працы.
Год таму ў гэты дзень у Менску адбыўся шматтысячны «Марш міру і салідарнасьці». Паказваем вам, зь якімі «падарункамі» прыйшлі людзі да Палацу Незалежнасьці.
Загрузіць яшчэ