Заняткі для групы, якая налічвае каля 20 чалавек, праводзяць валянтэры зь Беларусі і Ўкраіны.
22 кастрычніка Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў скаргу 30-гадовага Дзьмітрыя Заломскага, інваліда па слыху, на рашэньне суду Чыгуначнага раёну Гомля. За камэнтары ў закрытым telegram-чаце Дзьмітрыя пакаралі пазбаўленьнем волі на 2 гады. Абласны суд пакінуў рашэньне раённага ў сіле.
Сёлета катэдра беларусістыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту адзначае 65-гадовы юбілей. З нагоды гэтай даты загадчык катэдры, беларусіст і навуковец Радослаў Калета ў інтэрвію Свабодзе расказаў, як і навошта беларускую мову дасьледуюць і палякі, і беларусы.
Сілавыя і карныя органы Беларусі не спыняюць перасьлед грамадзян за іх пазыцыю. Свабода вядзе хроніку рэпрэсій
Як стала вядома Свабодзе, маці Сяргея Ціханоўскага атрымала 20 кастрычніка ліст ад сына з турмы, у якім ён піша пра адхіленьне ягонай адвакаткі Натальлі Мацкевіч, што пазбаўляе яго магчымасьці абараняцца ў судзе. Ліст быў напісаны 13 кастрычніка.
21 кастрычніка ў Ленінскім судзе Берасьця пакаралі яшчэ 2 чалавек за ўдзел у масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу) у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году ў Пінску.
Аляксандар Лукашэнка ня мог самастойна арганізаваць цяперашні мігранцкі крызіс. Пра гэта заявіў віцэ-міністар замежных спраў Літвы Арналдас Пранцкявічус, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода пра магчымую ролю Расеі.
Дзьмітры Фурманаў, які першым з асуджаных па «справе Ціханоўскага» выйшаў на волю, даў першае інтэрвію на свабодзе. Ён расказаў пра галюцынацыі ад холаду, самы радасны падарунак на Раство і аднаўленьне барады.
На плятформе можна паўдзельнічаць у абмеркаваньні патрэбных Беларусі рэформаў і самому прапанаваць іх. Як гэта працуе і на што разьлічваюць стваральнікі?
У магілёўскай турме не дазволілі перадаць мэдычны прэпарат грамадзянцы Швайцарыі, палітзьняволенай Натальлі Хершэ, у якой пачалі інтэнсіўна выпадаць валасы.
Дзьмітры Фурманаў выйшаў з калёніі «Віцьба» 21 кастрычніка. Рэальна ён быў за кратамі меней за два гады, але паколькі 1 дзень у СІЗА да прысуду залічваецца як 1,5 дня ў калёніі, то ён цалкам адбыў пакараньне, накладзенае на яго судом.
Чым больш трывае міграцыйны крызіс, тым больш нежывых мігрантаў знаходзяць на мяжы.
Былы прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Бабарыка раіць у лістах, якія кнігі пачытаць, разважае пра мастацтва, расказвае пра свой побыт і непакоіцца пра незалежнасьць Беларусі.
За тры гады зьменшыўся ўраджай бульбы, цукровых буракоў і гародніны. Глядзім, што адбываецца ў сельскай гаспадарцы.
У пералік нацысцкай сымболікі і атрыбутыкі, поруч зь бел-чырвона-белым сьцягам, Міністэрства ўнутраных спраў прапанавала ўключыць і лёзунг «Жыве Беларусь!». Разьбіраемся, якое дачыненьне словы зь верша Янкі Купалы маюць да нацызму і пэрыяду Другой сусьветнай вайны.
Першая навуковая ўстанова найноўшай гісторыі Беларусі адзначыць стагодзьдзе ў 2022 годзе. Лічбавая калекцыя будзе паступова напаўняцца матэрыяламі, якія выдаваў Інбелкульт.
Дыпляматка затэлефанавала Дар’і раніцай 20 кастрычніка. За дзень да гэтага адбылася сустрэча сваякоў палітвязьняў з прадстаўнікамі Эўразьвязу.
Незарэгістраваная моладзевая грамадзка-палітычная арганізацыя «Малады фронт» працягвае дзейнічаць унутры краіны, але «ўлічвае рэаліі цяперашняй Беларусі».
Катажына Прыймак са Смаргоняў накіравала скаргу ў Камітэт правоў чалавека ААН. Яна не пагадзілася са штрафам, якім яе пакаралі за нацыянальную сымболіку на ейным доме.
Поўная адпаведнасьць афіцыйнай ідэалёгіі не заўсёды гарантуе захаваньне пасады. Свабода згадвае некалькі такіх выпадкаў.
Загрузіць яшчэ