Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь больш не аграрная краіна? Як скарачаецца ўраджай у сельскай гаспадарцы


Сельскагаспадарчая тэхніка на палетках, ілюстрацыйнае фота

За тры гады зьменшыўся ўраджай бульбы, цукровых буракоў і гародніны. Глядзім, што адбываецца ў сельскай гаспадарцы.

Бульба — мінус 14%

У параўнаньні з 2019 годам бульбы сталі зьбіраць менш ва ўсіх катэгорыях гаспадарак (дзяржаўныя арганізацыі, фэрмэры) на 14%. Калі ў 2019-м сабралі 6105 тысяч тон, то летась — толькі 5 231 тысячу.

Калі браць сельскагаспадарчыя арганізацыі (збольшага яны дзяржаўныя), то валавы збор бульбы з 2014 году скараціўся амаль удвая.

Цукровыя буракі — мінус 18,9%

Па ўсіх катэгорыях гаспадарак у 2020 годзе сабралі на 18,9% менш цукровых буракоў, чым годам раней.

Настолькі ж скараціўся збор цукровых буракоў у сельскагаспадарчых арганізацыях (якія збольшага дзяржаўныя).

Гародніна — мінус 5,5%

Валавы збор гародніны па гаспадарках усіх катэгорый таксама скараціўся з 2019 па 2020 год на 5,5%. Было 1 854 тысяч тон, стала — 1 751 тысяча.

Проса, пшаніца, ячмень — рост

Ёсьць сельскагаспадарчыя культуры, якія, наадварот, у 2020 годзе паказалі рост па ўраджайнасьці. Так, ураджай проса вырас у 1,3 раза, пшаніцы — на 18,9%, ячменю — у 1,25 раза.

Але калі параўноўваць, напрыклад, з 2014 годам, то тады гэтых культур усё адно зьбіралі болей.

Што прынёс 2021 год

Вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі да 2020 году за дзевяць месяцаў скарацілася на 6,6%.

Збор зерневых і зернебабовых культур на 1 кастрычніка зьменшыўся адносна такога ж пэрыяду летась на 19,7%, бульбы — на 28,4%, цукровых буракоў — на 18%.

А што ў іншых краінах?

Больш не аграрная краіна?

Беларуская сельская гаспадарка — гэта 6,7% валавога ўнутранага прадукту. Пры гэтым сярэдні тэмп росту ІТ-сфэры істотна большы, чым тэмпы росту сельскай гаспадаркі.

За 2019 год (адносна пасьпяховы для сельскай гаспадаркі па ўраджаі) сельская гаспадарка забясьпечыла прырост ВУП толькі на 0,2%, а «інфармацыя і сувязь» — на 0,4%.

Па ацэнках эканаміста Льва Львоўскага, сярэдні тэмп росту галіны сельскай гаспадаркі з 2011 году — 1,9%, а сфэры ІТ — 10,3% у год.

З краін-суседак большая доля ВУП у сельскай гаспадарцы — ва Ўкраіне, там яна складае звыш 10%. У Літве доля сельскай гаспадаркі ў ВУП — больш за 3%, у Латвіі — больш за 4%, у Расеі — больш за 4%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG