Ініцыятыва VEHA распачала чарговы фотапраект — «Людзі лесу». Да яго стварэньня можна далучыцца, даслаўшы свае сямейныя здымкі. Куратар, мастачка Леся Пчолка, расказала, як працуюць над ідэяй і чаму захоўваць культурную спадчыну важна разам.
За год мінус 57 кіляграмаў сьвініны, або мінус пяць квіткоў у музэй, але плюс пяць квіткоў у кіно. Улады кажуць, што даходы беларусаў растуць. Глядзім, ці праўда гэта.
Падзеі 23 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Дар’я Лосік, жонка палітвязьня і журналіста Свабоды Ігара Лосіка, наведала мужа ў СІЗА-3 Гомля.
Ва Ўкраіне пасьля моцнай хакерскай атакі на ўрадавыя сайты другі тыдзень працягваюцца псэўдамінаваньні сацыяльных і інфраструктурных аб’ектаў. Паводле Службы бясьпекі Ўкраіны (СБУ), за ананімнымі паведамленьнямі аб мінаваньні стаяць расейскія спэцслужбы.
Па словах юрыста, справа ня мае тэрміну даўнасьці, а ўсіх яе фігурантаў зараз чакаюць «вельмі няпростыя часы».
Дзьмітрые Белякоў цяпер узначальвае ці не адзіную афіцыйна зарэгістраваную ў Беларусі праваабарончую арганізацыю — Цэнтар «Сыстэмная праваабарона». Свабода пацікавілася, што гэта за ўстанова і што за чалавек яе ўзначальвае.
Прадстаўнікі дэмакратычных сілаў прадстаўляюць стратэгію і плян дзеяньняў падчас абвешчанага Лукашэнкам рэфэрэндуму. Канфэрэнцыя, якая праходзіць у Вільні, мае назву «„Рэфэрэндум“, да якога мы гатовыя».
Журналіст-фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык у зьняволеньні ўжо амаль 2 месяцы. За гэты час ён адбыў два адміністрацыйныя арышты, а 23 сьнежня стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу.
Вынесьлі вырак лекару Аляксандру Цялегу за абразы прадстаўнікоў улады.
Ад уздыму да нацыяналізацыі і закрыцьця. Як разьвівалася часткова дзяржаўная сотавая сувязь у Беларусі.
У базыліцы сьвятых Пятра і Паўла ў Празе адбылася імша з нагоды 500-годзьдзя выданьня першай друкаванай кнігі ў Вялікім Княстве Літоўскім. На багаслужбе прысутнічаў старшыня Сэнату Чэскай Рэспублікі і замежныя дыпляматы.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў рэфэрэндум па ўнясеньні зьменаў у Канстытуцыю на 27 лютага. Гэта будзе чацьвёрты рэфэрэндум за час існаваньня ўлады Лукашэнкі. Глядзім, як раней праходзілі рэфэрэндумы і якія вынікі яны давалі.
Рэгіна Лавор 24 гады жыцьця аддала культуры. Стварыла і ўзначаліла цэнтар рамёстваў, затым была дырэктаркай музэю нацыянальных культур у Іўі. Цяпер яе асудзілі за камэнтары пра міліцыю, яна адбывае «хатнюю хімію».
Лекар Аляксандар Цялега, якога судзяць у Горадні за абразы прадстаўнікоў улады, выступіў з апошнім словам у судзе Ленінскага раёну Горадні 19 студзеня.
Марына Адамовіч сустрэлася з мужам у СІЗА-3 Гомля і расказала, чым найбольш цікавіцца Мікола Статкевіч за кратамі.
Вярхоўны суд Украіны пацьвердзіў законнасьць уведзенага ў траўні 2019 году абмежавальнага антыдэмпінгавага мыта на імпарт ва Ўкраіну цэмэнтных клінкераў і портлэндцэмэнту зь Беларусі.
11 студзеня Сьледчы камітэт паведаміў аб завяршэньні расьсьледаваньня ў дачыненьні да дзесяці ўдзельнікаў анархісцкага руху. Паводле прэс-службы ведамства дзеяньні абвінавачаных кваліфікаваны па 10 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Перададзеныя ў пракуратуру матэрыялы справы складаюць 160 тамоў.
Журналіст Свабоды Алег Грузьдзіловіч працягвае расказваць з-за кратаў пра турэмны побыт. Публікуем фрагмэнты ягонага ліста да жонкі Мар’яны ад 11 студзеня.
Больш за два тыдні былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб правёў у бальніцы з каранавірусам, але здолеў перамагчы хваробу.
Загрузіць яшчэ