Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афрыка настойвае на перамовах з Расеяй. ЭЗ заклікае афрыканскія краіны не паддавацца хлусьні


Макі Сал і Ўладзімір Пуцін, чэрвень 2022
Макі Сал і Ўладзімір Пуцін, чэрвень 2022

Прэзыдэнт Сэнэгалу, дзейны старшыня Афрыканскага саюзу Макі Сал падтрымаў словы кіраўніка Францыі Эманюэля Макрона аб тым, што нельга прыніжаць Расею, і заявіў, што лічыць сваім абавязкам працягваць перамовы з РФ, нягледзячы на сытуацыю ва Ўкраіне, перадае РІА «Новости».

Ён дадаў, што лічыць сваім абавязкам весьці перагаворы з Масквой. Паводле яго, неабходна абмяркоўваць пастаўкі збожжа і ўгнаеньняў у Афрыку, якія былі парушаныя з прычыны антырасейскіх санкцый.

Раней Макрон заявіў, што нельга прыніжаць Расею, бо надыдзе дзень, калі баявыя дзеяньні спыняцца і краіны змогуць «знайсьці выйсьце з дапамогай дыпляматыі». Пасьля гэтага кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Ліпаўскі абвінаваціў Макрона ў «неразуменьні сутнасьці праблемы».

Міністар-дэлегат пры МЗС Францыі па эўрапейскіх справах Клеман Бон растлумачыў, што Макрон меў на ўвазе, што пасьля завяршэньня баявых дзеяньняў ва Ўкраіне неабходна будзе пабудаваць будучыню з расейскім грамадзтвам.

Макрон таксама паведаміў, што правёў каля 100 гадзін у тэлефонных размовах з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным наконт сытуацыі ва Ўкраіне.

«Для таго каб пазьбегнуць глябальнай харчовай катастрофы, вышэйшым прыярытэтам застаецца спыненьне вайны і вывад расейскіх войскаў з Украіны», – напісаў у блёгу на старонцы Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Высокі прадстаўнік ЭЗ Жузэп Бурэль і заклікаў афрыканскія краіны не паддавацца хлусьні Расеі.

«Я заклікаў сваіх афрыканскіх суразмоўцаў рабіць розьніцу паміж канкрэтнай праблемай і дэзынфармацыяй Крамля. Калі расейская прапагандысцкая машына абвінавачвае нас у тым, што гэта мы нясем адказнасьць за харчовы крызіс, – гэта ні што іншае, як цынічная хлусьня. Цынізм такой расейскай пазыцыі стаў асабліва відавочным, калі Расея разбамбіла другое найбуйнейшае сховішча збожжа ў Нікалаеве, усяго празь некалькі дзён пасьля таго, як прэзыдэнт Сал гаварыў з прэзыдэнтам Пуціным у Сочы», – напісаў Бурэль.

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG