Цяпер там ужо дзейнічае манастыр УПЦ Маскоўскага патрыярхату.
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны лічаць, што расейскія войскі маюць намер узяць у аблогу два ўкраінскія гарады на Данбасе — Севераданецк і Лісічанск, каб потым выйсьці на адміністрацыйную мяжу Луганскай вобласьці.
Сабралі асноўныя лічбы і факты пра тры месяцы ўварваньня Расеі на ўкраінскую тэрыторыю.
Свабода працягвае сачыць за падзеямі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Вайна ідзе з 24 лютага, загінулі тысячы цывільных і вайскоўцаў, звыш 6 мільёнаў чалавек сталі ўцекачамі, яшчэ каля 7 мільёнаў хаваюцца ў іншых абласьцях. Расейскія ракеты і бомбы разбурылі многія аб’екты інфраструктуры.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выступіў з шэрагам ініцыятыў, якія, на ягоную думку, дапамогуць спыніць расейскую вайну ва Ўкраіне і не дапусьціць у будучыні падобнай агрэсіі ў дачыненьні да любой іншай дзяржавы.
Аліна Нагорная і Ігар Случак выпусьцілі відэа, на якім паказалі, якім чынам можна дасылаць вытворцам просьбы падпісваць сваю прадукцыю на беларускай мове.
«Паляндвіца была 11 рублёў, цяпер — 17». «На 115.бел заяўкі проста адхіляюць». «У горадзе ўжо не відаць таго мінімальнага парадку, якім заўсёды хваліліся ўлады». «Культурнае жыцьцё зьбяднела і фактычна ў заняпадзе».
Свабода працягвае зьбіраць прыклады, як беларусы супраціўляюцца расейскаму ўварваньню ва Ўкраіну.
Ва Ўкраіне ня згадваюць Беларусь у ланцужку вонкавых паставак украінскага збожжа.
Інфармацыя, якую мае Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа (МКЧК) аб колькасьці і пэрсанальных зьвестках украінскіх вайскоўцаў, вывезеных з «Азоўсталі», застанецца канфідэнцыйнай і ня будзе абнародавацца.
Флёт «Белавія» скараціўся ўдвая, Соф’я Сапега атрымала шэсьць гадоў калёніі, Раман Пратасевіч стаў «праваабаронцам».
Пагутарылі з дырыгенткай «Вольнага хору» Галінай Казіміроўскай, якая 15 гадоў кіравала аматарскім харавым калектывам Concordia. Галіна лічыць, што менавіта хор можа стаць беларускай нацыянальнай ідэяй.
Ізраіль, Швайцарыя і Аўстрыя — новыя краіны, якія пацьвердзілі выпадкі захворваньня на воспу малпаў. Такім чынам агульная колькасьць краін, якія паведамляюць пра ўспышкі захворваньня, дасягнула 15.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прыняла закон аб забароне сымбаляў Z і V з прапановамі прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага.
Міхаіл Падаляк, дарадца кіраўніка Офісу прэзыдэнта Ўкраіны і ўдзельнік украінскай дэлегацыі на перамовах з Расеяй, выключыў згоду Кіева на спыненьне агню ў вайне з Расеяй да таго часу, пакуль расейская армія не пакіне акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі.
Адвакат Аляксандар Данілевіч, якога затрымалі ў Менску, знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведаміў у сваім тэлеграм-канале пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі юрыст Дзьмітры Лаеўскі.
Літва з 22 траўня перастала імпартаваць электраэнэргію з Расеі. Аб гэтым паведаміў літоўскі апэратар сыстэмы перадачы электраэнэргіі Litgrid.
Відэа апублікавалі на канале «Старое Белорусское Телевидение и Радио».
Сёньняшнім нашым госьцем стаў музыка, паэт, журналіст і грамадзкі актывіст Ігар Палынскі.
Загрузіць яшчэ