Камітэт правоў чалавека ААН падтрымаў скаргу Мечыслава Грыба аб парушэньні Рэспублікай Беларусь яго правоў.
У Маскве на традыцыйнай несанкцыянаванай акцыі апазыцыі на Трыюмфальнай плошчы ў абарону свабоды сходаў затрыманыя 49 чалавек, – паведамілі «Інтэрфаксу» у МУС Расеі.
Амбасада Расеі ў Беларусі не пацьвярджае інфармацыю пра галадоўку расейскіх грамадзян у менскім ізалятары часовага ўтрыманьня.
Беларускім адвакатам рэкамэндавана ўзгадняць свае інтэрвію журналістам з кіраўніцтвам юрыдычных кансультацый, дзе яны працуюць.
Сьледчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць першага намесьніка кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску.
Галоўная плошча райцэнтру стала «зонай, вольнай ад курэньня». За парушэньне пастановы райвыканкаму прадугледжаны штраф ад 35 да 140 тысяч рублёў.
Ці былі аднолькавымі злачынствы нацысцкага і сталінскага рэжымаў? Пра спрэчкі на гэтую тэму ў краінах Усходняй Эўропы піша ў The New York Times аглядальнік Роджэр Коэн.
Беларуская хрысьціянская дэмакратыя распаўсюдзіла заяву пра сваю прынцыповую пазыцыю, што ўдзел дэмакратычных сілаў у парлямэнцкіх выбарах немагчымы пры наяўнасьці палітвязьняў у Беларусі і пры адсутнасьці магчымасьці кантролю за выбарамі.
У ЗША, у Ілінойсе фэдэральны суд прысяжных прызнаў вінаватым Алекса Кэмпбэла, гаспадара масажнага салёну, які зь ліпеня 2008 па студзень 2010 году трымаў у сэксуальным нявольніцтве трох украінак і адну беларуску.
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун выказаў надзею, што члены Рады Бясьпекі ААН выступяць з адзінай пазыцыяй па сірыйскім пытаньні і падтрымаюць рэзалюцыю, якая заклікае да адстаўкі прэзыдэнта Башара Асада.
Нігерыйскі ўрад 30 студзеня паслаў на вучобу ў Беларусь і Паўднёваафрыканскую рэспубліку 146 былых баевікоў з дэльты Нігеру.
Сіноптыкі папярэджваюць, што ў найбліжэйшы час схаладнее яшчэ больш – у некаторых рэгіёнах да -25 градусаў і ніжэй.
Пінскія камунальнікі апаганілі старыя могілкі, на якіх пахаваныя Орды, Агінскія, Скірмунты. Калі высякалі дрэвы, гальлём пашкодзіла каля 20 помнікаў.
25 з 27 краінаў-сябраў Эўразьвязу пагадзіліся падпісаць пакт аб фінансавай дысцыпліне ў эўразоне, які ўвядзе ў нацыянальныя заканадаўствы запіс аб абавязковым утрымліваньні збалянсаванага бюджэту.
Грамадзкія актывісты з гомельскай кааліцыі “Наша альтэрнатыва” зьвярнуліся ў амбасаду Ізраілю і Гомельскі гарвыканкам з прапановай ушанаваць памяць забітых габрэяў і чырвонаармейцаў блізу прыгараднай вёскі Краснае – на поўнач ад абласнога цэнтру.
Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран абвінаваціў Расею ў абароне «тых, у каго кроў на руках» у Сырыі.
Пастар з Асіповічаў Эрнэст Сабіла дамагаецца, каб выкрылі й пакаралі злодзеяў, якія крадуць яго маёмасьць з будоўлі пратэстанцкай царквы.
Сакратарыят «Саюзу беларускіх пісьменьнікаў» заклікае дзяржаўныя органы і кіраўніцтва Віцебскай абласной бібліятэкі аднавіць працу зьліквідаванага аддзелу.
Загрузіць яшчэ