Ён прызнаны вінаватым у сэксуальным гандлі, укрывальніцтве нелегалаў і іншых правапарушэньнях. Яму пагражае 15 гадоў зьняволеньня.
Паводле сьледзтва ён адабраў у жанчын дакумэнты і гвалтам і пагрозамі прымушаў іх аказваць кліентам сэксуальныя паслугі, практычна не даючы сродкаў для існаваньня.
«Прымус жанчын да сэксуальнай працы раўназначны сучаснаму нявольніцтву» – заявіў пасьля абвяшчэньня рашэньня суду Гэры Дж. Хартвіг, прадстаўнік агенцтва нацыянальнай бясьпекі пасьля абвяшчэньня вэрдыкту суду.
«Суд абараніў правы чатырох жанчын, якія пакутавалі ад псыхічнага і фізычнага гвалту, сэксуальнай эксплюатацыі, вымагальніцтва і пагрозы дэпартацыі, з чаго Кэмпбэл атрымліваў прыбытак» – сказаў Хартвіг.
Кэмпбэл, вядомы таксама пад мянушкамі «Галубок» і «Тата», чакае вынясеньня прысуду ў фэдэральнай турме. Канчатковае рашэньне ў справе будзе вынесенае 19 красавіка.
На сьледзтве высьветлілася, што Кэмпбэл прапаноўваў жанчынам-замежніцам безь легальнага статусу працу ў сваім масажным салёне, месца для жыхарства і дапамогу з іміграцыяй. Аднак потым ён адбіраў у жанчын пашпарты і прымушаў іх працаваць на яго і зьбіваў іх, калі яны не падпарадкоўваліся.
Ад адной з ахвяраў ён вымагаў 25 тысяч даляраў за магчымасьць сысьці з сэксуальнай няволі, пагражаючы ў адваротным выпадку паслаць сэксуальныя відэазапісы яе бацькам у Беларусь.
Томас Дарт, шэрыф акругі, у якой дзейнічаў салён Кэмпбэла, сказаў, што прысуд у справе – «сыгнал, што такія злачынствы ня будуць дапускацца ў нашай акрузе».