Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрыманыя 49 удзельнікаў акцыі пратэсту


У Маскве на традыцыйнай несанкцыянаванай акцыі апазыцыі на Трыюмфальнай плошчы ў абарону свабоды сходаў затрыманыя 49 чалавек, – паведамілі «Інтэрфаксу» у МУС Расеі.

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, сярод тых, хто быў дастаўлены ў АУС, – адзін з арганізатараў мерапрыемства – лідэр «Іншай Расеі» Эдуард Лімонаў.

Аналягічная акцыя прайшла ў аўторак у Пецярбургу. Былі затрыманыя ўсе 12 яе ўдзельнікаў. Прыхільнікі Лімонава раней адмовіліся прыняць удзел у дазволеным уладамі агульнаграмадзянскай шэсьці «За сумленныя выбары» 4 лютага, абвінаваціўшы яго арганізатараў у згодніцтве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG