Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэйвід Кэмэран пра «акрываўленыя рукі» ў Сырыі


Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Дэйвід Кэмэран абвінаваціў Расею ў абароне «тых, у каго кроў на руках» у Сырыі.

«Наш пасыл ясны, мы павінны стаць на баку сырыйскага народу. Гэта час, каб усе сябры Рады бясьпекі ААН апраўдалі ўскладзеную на іх адказнасьць замест таго, каб бараніць тых, у каго кроў на руках», — сказаў Кэмэран адносна пасяджэньня Рады бясьпекі ААН ў справе Сырыі 31 студзеня. Гэтыя словы тычыліся ў першую чаргу Расеі, якая апошнімі днямі імкнулася не дапусьціць разгляду сырыйскага пытаньня на форуме ААН.

Падчас пратэсту ў Хомсе пасьля пятнічнай малітвы 27 студзеня 2012
Падчас пратэсту ў Хомсе пасьля пятнічнай малітвы 27 студзеня 2012
Паводле праекту рэзалюцыі ААН у справе Сырыі, падрыхтаванай Лігай арабскіх дзяржаваў, прэзыдэнт Сырыі Башар Асад мае перадаць уладу віцэ-прэзыдэнту, сфармаваць урад нацыянальнага адзінства разам з апазыцыяй ды падрыхтаваць свабодныя выбары цягам бліжэйшых шасьці месяцаў.

Як чакаецца, Расея можа накласьці сваё вэта на праект рэзалюцыі ў справе Сырыі. Расея ў апошнюю хвіліну спрабавала прадухіліць сёньняшняе галасаваньне над гэтай рэзалюцыяй, прапануючы мірныя перамовы ў Маскве паміж
Пікет перад буынкам Рады бясьпекі ААН у Нью-Ёрку супраць падтрымкі Расеяй рэжыму Асада
Пікет перад буынкам Рады бясьпекі ААН у Нью-Ёрку супраць падтрымкі Расеяй рэжыму Асада
сырыйскімі ўладамі і апазыцыяй. Аднак прапанову адхіліла апазыцыйная Сырыйская нацыянальная рада, якая выстаўляе сыход прэзыдэнта Башара Асада як перадумову такіх перамоваў.

Апошнімі днямі ў прадмесьцях Дамаску працягваліся жорсткія баі паміж урадавымі войскамі і паўстанцамі. Паводле ацэнак, у сырыйскім канфлікце ўжо загінулі каля 5 тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG