Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ падаў каралеве Беатрыкс прашэньне аб адстаўцы.
Пра гэта міністар замежных справаў Швэцыі сказаў у інтэрвію нашаму радыё.
Эўрапейскі Зьвяз прыпыніў дзеяньне большай часткі санкцый супраць М'янмы - у адказ на дэмакратычныя рэформы, якія адбываюцца ў краіне. У сіле засталася толькі забарона на пастаўкі зброі.
Аналітычнае выданьне «Белорусский рынок» было заснавана ў лістападзе 1990 году.
Сёньня адбылося разьвітаньне з маці Зянона Пазьняка, Ганнай Яўхімаўнай, якая памерла 22 красавіка, не дажыўшы некалькі дзён да 90 гадоў.
Чарга фураў перад польска-беларускім памежным пунктам у Баброўніках у панядзелак дасягнула 12 кілямэтраў. Удзень дарогу зь Беластоку ў Баброўнікі ў некалькіх месцах блякавалі кіроўцы, пратэстуючы супраць маруднага, на іх думку, мытнага афармленьня на мяжы. Надвячоркам блякада дарогі была зьнятая.
Актывіст «Маладога Фронту» Павал Сяргей знаходзіцца ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна.
Расейскі ўрад зьбіраецца перакрыць доступ на рынак Мытнага зьвязу патрыманых аўтамабіляў, увёўшы адмысловы утылізацыйны збор. Такі збор можа быць уведзены і для новых аўтамабіляў, што прывядзе да чарговага падвышэньня коштаў і больш глыбокага падзеньня беларускага рынку.
23 красавіка ў гомельскай прывакзальнай краме «Вёсны», дзе, паводле абласной управы КДБ, у мінулы чацьвер было «прыведзена ў дзеяньне самаробнае прыстасаваньне для ажыцьцяўленьня дзеяньняў тэрарыстычнай накіраванасьці», было багата супрацоўнікаў міліцыі і спэцслужбаў.
У амэрыканскім горадзе Чыкага сёньня адкрываецца 12-ы Сусьветны саміт ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі міру. Ён будзе доўжыцца тры дні.
Ва ўрочышчы Курапаты чарговы акт вандалізму напярэдадні Радаўніцы. Невядомыя вандалы зламалі крыжы.
24 красавіка ў Беларусі — Радаўніца. У гэтыя дні на могілках традыцыйна шмат людзей: усе імкнуцца навесьці парадак на магілах блізкіх.
Украінскія апазыцыйныя партыі стварылі кааліцыю для ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах восеньню 2012 году.
Людзі, якія таблеткамі кантралююць крывяны ціск, могуць дапамагчы свайму сэрцу, калі будуць прымаць лекі ўвечары, а ня раніцай.
Экс-кіраўнік расейскай кампаніі ЮКАС ня мае намеру зьвяртацца да прэзыдэнта з прашэньнем аб памілаваньні, заявіў яго адвакат Юры Шміт.
23 красавіка супрацоўнікі спэцслужбаў правялі ператрус у кватэры актывісткі «Маладога фронту» Касі Галіцкай. Нічога падазронага не знайшлі.
У Слоніме затрыманыя футбольныя фанаты.
Актывісты грамадзянскай кампаніі «Наш дом» зьбіраюцца трапіць на прыём да чыноўнікаў Гомельскага гарвыканкаму і адміністрацыі Чыгуначнага раёну Гомеля.
У Осла праварадыкальнай экстрэміст Андэрс Брэйвік завяршае свае паказаньні ў судзе. Абвінавачаны заявіў сёньня, што шкадуе аб нявінных ахвярах выбухаў у нарвэскай сталіцы, але не аб забітых ім актывістах моладзевага аддзяленьня кіроўнай партыі на высьпе Ўтоя.
Міжнародная грамадзянская кампанія Free Belarus Now і дэпутат Эўрапарлямэнту, колішні вядомы славацкі хакеіст Пэтэр Шцястны абвясьцілі конкурс «Game Over». Кампанія Free Belarus Now выступае за перанос Чэмпіянату сьвету па хакеі 2014 года з Беларусі ў любую дэмакратычную краіну.
Загрузіць яшчэ