Нядаўняе дасьледаваньне 650 пацыентаў з праблемамі нырак паказала, што тыя, хто прымаў прынамсі адну таблетку ад ціску ўвечары, цягам пяці гадоў мелі утрая менш праблемаў з сэрцам — у тым ліку інфарктаў — чым тыя, хто прымаў свае лекі зранку.
Іншыя дасьледаваньні паказалі падобны эфэкт вечаровага прыёму лекаў, кажа Дэйвід Фрыд, кардыёляг у клініцы амэрыканскага гораду Кліўлэнд. «Калі вы прачынаецеся, адбываецца рэзкае павышэньне крывянога ціску і пульсу, — тлумачыць Фрыд, які сам ня браў удзелу ў дасьледаваньнях. — Прыём мэдыкамэнтаў увечары значыць, што ў вас усё яшчэ застаецца добры ўзровень абароненасьці на наступную раніцу, калі сэрца найбольш нагружанае».
Некаторыя экспэрты лічаць, што лекі для паніжэньня ўзроўню халестэролу ў крыві і антыдэпрэсанты таксама найлепей прымаць увечары. Аднак ў любым выпадку парайцеся з доктарам перад тым як экпэрымэнтаваць з часам прыёму лекаў.