Як перадае «Інтэрфакс», у склад новага аб'яднаньня ўвайшлі шэсьць арганізацый, сярод іх – партыі «Бацькаўшчына» і «Фронт перамен». Як чакаецца, іх лідэры – экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка, якая адбывае сямігадовае пакараньне ў калёніі за перавышэньне паўнамоцтваў, і Арсені Яцанюк – узначаляць адзіны сьпіс кааліцыі на выбарах.
Прадстаўнікі гэтых партый паведамілі сёньня на прэс-канфэрэнцыі, што 12 траўня ў Кіеве пройдзе форум аб'яднанай апазыцыі, на якім будзе прадстаўленая праграма кааліцыі.
Прадстаўнікі гэтых партый паведамілі сёньня на прэс-канфэрэнцыі, што 12 траўня ў Кіеве пройдзе форум аб'яднанай апазыцыі, на якім будзе прадстаўленая праграма кааліцыі.