Напярэдадні травеньскага Кангрэсу Міжнароднай фэдэрацыі хакею кампанія Free Belarus Now і Пэтэр Шцястны абвясьцілі конкурс «Game Over» на лепшыя слоган, постэр і відэакліп, накіраваныя супраць выкарыстаньня хакея ў палітычных гульнях.
За найлепшы слоган пераможца атрымае прыз — шайбу з аўтографам Пэтэра Шцястнага, за найлепшы постэр — клюшку з ягоным аўтографам, і за лепшы відэакліп — хакейны швэдар зь ягоным аўтографам, — паведамляе сайт «Хартыя’97»
«Я ведаю, што Лукашэнка — страшэнны заўзятар хакею, і што ён заўзята любіць гуляць у хакей. У галаву прыйшла мне думка, што калі зачапіць хобі і захапленьне чалавека, могуць атрымацца добрыя вынікі, і гэты чалавек, так сказаць, можа паступова адкрыць сябе. Ведаеце, адзінай нашай умовай тут зьяўляецца вызваленьне палітычных вязьняў» — сказаў раней Шцястны карэспандэнту «Свабоды».
У траўні ў Хэльсынкі адбудзецца кангрэс Міжнароднай фэдэрацыі хакею, які мае права перанесьці чэмпіянат сьвету зь Беларусі ў іншую краіну.
Пэтэр Шцястны (нар. 1956), які ў 1980 атрымаў тытул найлепшага хакейнага гульца ў Чэхаславаччыне, у тым самым годзе перабег у Канаду і стаў гуляць у НХЛ. Разам зь ім у НХЛ гулялі два ягоныя браты, таксама перабежчыкі. Пэтэр Шцястны заставаўся актыўным гульцом НХЛ да 1995 году. У 2009 годзе яго выбралі дэпутатам Эўрапарлямэнту са сьпісу блёку Славацкага дэмакратычнага і хрысьціянскага саюзу-Дэмакратычнай партыі, які ўзначальвае былы прэм’ер-міністар Славаччыны Мікулаш Дзурында.